Морфаструктура: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Морфаструктура''' (ад {{lang-grc|μορφή }} — форма, {{lang-lat|structura}} — будова) — падраздзяленні рэлье...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:49, 15 сакавіка 2011

Морфаструктура (ад стар.-грэч.: μορφή — форма, лац.: structura — будова) — падраздзяленні рэльефу зямной паверхні, у фармаванні якіх пры працяглым узаемадзеянні эндагенных і экзагенных сіл вядучая роля прыналежыць эндагенным працэсам. Іх марфалагічныя адрозненні вызначаюцца неаднолькавай будовай і адрозненнем геалагічнай гісторыі асобных участкаў кары. Самыя буйныя (планетарныя) морфаструктуры (па тэрміналогіі І. П. Герасімава — геатэктуры) адпавядаюць найбуйнейшым структурным элементам зямной кары (мацерыкі і западзіны акіянаў, пераходныя зоны і інш.). Морфаструктура планетарнага маштабу дзеляцца на морфаструктуры драбнейшага парадку (асобныя ўзвышшы, хрыбты, масівы, западзіны і інш.), якія адпавядаюць супамерным з імі тэктанічным структурам.