Ежы Гофман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ежы Гофман''' ('''Хофман''', пол. Jerzy Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932, Кракаў) — польскі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:50, 15 сакавіка 2011

Ежы Гофман (Хофман, пол. Jerzy Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932, Кракаў) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і ўрачоў. У 1940 годзе васьмігадовым дзіцем разам з бацькамі быў сасланы на пасяленне ў Сібір. Вярнуўся ў Польшчу. Навучаўся ў Быдгашчы. У 1955 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.

Як рэжысёр дэбютаваў у 1955 годзе. Узнагароджаны прызамі польскага Міністэрства культуры. Намінаваўся на прэмію Оскар. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыях раманаў Генрыка Сянкевіча.

У чатырох фільмах выконваў ролі (у 3-х з іх гуляў самога сябе), у двух быў апавядальнікам.

Ганаровы грамадзянін Быдгашчы з 2003 года.

Абраная фільмаграфія (рэжысёр і сцэнарыст адначасова)

  • Гангстэры і філантропы, 1963 (з Эдвардам Скужэўскім)
  • Закон і кулак, 1964 (з Эдвардам Скужэўскім)
  • Пан Володыевский, 1969 (экранізацыя рамана Генрыка Сянкевіча).
  • Патоп, 1974 (экранізацыя рамана Сянкевіча).
  • Пракажоны, 1976, па рамане Хелены Мнішак
  • Знахар, 1982, (экранізацыя рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча).