Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

117 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др (→‎Паўстанне 1830-1831: вікіфікацыя)
(→‎Сучасная Польшча: дапаўненне)
== Сучасная Польшча ==
[[Выява:Europe location POL.png|thumb|right|300px|]]
У снежні 1990 да ўлады прыйшлі кіраўнікі «Салідарнасці» на чале з Л. Валенсай, які быў абраны прэзідэнтам Польшчы ў выніку ўсенароднага галасавання ў другім туры. На сваёй інаугурацыі 22 снежня ён абвясціў стварэнне Трэцяй Рэчы Паспалітай (''III Rzeczpospolita''). Новым прэм'ерам стаў Я.  К.  Бялецкі, прыхільнік ліберальнай эканамічнай палітыкі.
 
У 1990 у Польшчы дзейнічала каля 100 палітычных партый і груповак. У левы лагеры былі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча і Польскі сацыял-дэмакратычны саюз, узніклыя пасля спынення дзейнасці ПОРП. Партыі сацыял-дэмакратычнай скіраванасці (у тым ліку — ППС) да выбараў 1991 аб'ядналіся ў «Саюз дэмакратычных левых сіл». Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў адбыўся раскол у «Салідарнасці». Улетку 1990 З. Буяк са сваімі прыхільнікамі арганізавалі «Грамадскі рух — дэмакратычнае дзеянне» (ROAD), правыя стварылі «Дагавор Цэнтр». Лібералы (прыхільнікі Т. Мазавецкага) аб'ядналіся вакол Дэмакратычнага саюза.
 
Выбары ў парламент 1991 не прынеслі перамогу не адной з палітычных партый: у сойм прайшлі 24 выбарчых аб'яднання і блока. Найбольшую колькасць галасоў атрымалі Дэмакратычны саюз (12,32 %), Саюз дэмакратычных левых сіл (11,99 %) і «Выбарчая каталіцкая акцыя» (8,98 %). Таксама больш за 8 % галасоў выбарнікаў атрымалі «Грамадская згода — цэнтр» і Канфедэрацыя незалежнай Польшчы. Такі расклад сіл не дазволіў стварыць устойлівай большасці ў парламенце і сфармаваць устойлівую ўрадавую кааліцыю. У 1991–19931991—1993 змянілася тры ўрады, якія ўзначальвалі Я. Альшэўскі (снежань 1991 — чэрвень 1992), У. Паўляк (чэрвень-ліпень 1992), Х. Сухоцка (ліпень 1992 — кастрычнік 1993). Пасля таго, як у маі 1993 паўстаў новы ўрадавы крызіс, Л. Валенса распусціў парламент.
 
Выбары 1993 праходзілі ўжо па новым законе аб выбарах, прынятаму 22 мая. У адпаведнасці з гэтым законам быў усталяваны 5 % бар'ер для выбарных аб'яднанняў і 8 % — для выбарных блокаў. У Сейм прайшлі прадстаўнікі шасці аб'яднанняў, прычым пераканаўчую перамогу атрымалі прадстаўнікі левых: Саюз дэмакратычных левых сіл (20,4 %) і Польская сялянская партыя — ПСЛ (15,4 %). Апошнія ўтварылі ўрадавую кааліцыю, у галаве ўрада стаў лідэр аграрыяў У. Паўляк. На прэзідэнцкіх выбарах увосень 1995 таксама перамог прадстаўнік левых — [[А. Квасьнеўскі]], які набраў у другім туры 51,72 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — Л. Валенса — сабраў 48,9 % галасоў. Аднак з-за рознагалоссяў ва ўрадавай кааліцыі, а таксама антыўрадавай кампаніі апазіцыі, якая абвінаваціла прэм'ер-міністра Ю. Алексу ў супрацоўніцтве з савецкай дзяржбяспекай, у перыяд 1993–19971993—1997 таксама тры разу мяняўся склад урада.
 
25 мая 1997 перыяд канстытуцыйных рэформ, распачаты ў 1989, завяршыўся прыняццем новай Канстытуцыі, якая была зацверджаная на рэферэндуме. Канстытуцыя абмежавала ролю Сейма і Прэзідэнта, умацаваўшы пазіцыі ўрада. Рада міністраў стала галоўным элементам выканаўчай улады, аднак яго праграма павінна атрымаць ухвалу парламенцкай большасці.
 
Пасля паразы на выбарах 1997, левыя сілы ізноў атрымалі перамогу як на парламенцкіх, так і на прэзідэнцкіх выбарах. Саюз дэмакратычных левых сіл, пасля самароспуску СДРП у 1999 сталы палітычнай партыяй, у кааліцыі з Саюзам працы на выбарах у Сейм у верасні 2001 набраў 41 % галасоў выбарнікаў і атрымаў 216 месцаў з 460. У Сенаце кааліцыя мае 75 месцаў з 100. Аляксандр Квасьнеўскі 8 кастрычніка 2000 ізноў стаў прэзідэнтам Польшчы, перамогшы сваіх супернікаў ужо ў першым туры.
 
У галіне знешняй палітыкі Польшча прытрымваецца заходняй арыентацыі, з'яўляючыся асноўным стратэгічным партнёрам ЗША у Цэнтральнай Еўропе. У сакавіку 1999 краіна ўступіла ў [[НАТО]]. Увесну 2003 Еўрапейскі парламент у Страсбургу падтрымаў уступ Польшчы ў [[Еўрасаюз]].
 
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў (23 кастрычніка 2005) перамог кандыдат ад правай кансерватыўнай партыі Права і справядлівасць, мэр Варшавы [[Лех Качыньскі]], які атрымаў 54,04 % галасоў выбарнікаў. Яго супернік, лідэр праваліберальнай партыі Грамадзянская платформа [[Дональд Туск]], набраў 45,96 % галасоў. Інаугурацыя новага прэзідэнта Польшчы адбылася 23 снежня 2005.
 
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы 21 кастрычніка 2007 перамагла партыя «Грамадзянская платформа», набраўшы 41,6 % галасоў. Новым прэм'ер-міністрам стаў лідэр партыі Дональд Туск. Другое месца заняла кіруючая кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» (32,11 %) братоў Качыньскіх. Таксама ў Сейм прайшлі выбарчы блок «Левыя і дэмакраты» (13,15 %) і Польская сялянская партыя (8,91 %).
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Злучаныя Штаты Польшчы]]
 
{{літ|1=
|краіне = Польшчы
|выява = {{сцяг Польшчы|35px}}
|колер = {{колер|Польшча}}
}}
{{Еўропа па тэмах|Гісторыя}}