Муэдзін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Муэдзін''' (араб. {{lang-ar|مؤذن}}) - у [[іслам]]е: служыцель [[мячэць|мячэці]], якія заклікае з [[мінарэт]]а мусульман на малітву.
 
Аб паходжанні прызыву на малітву (Азаніі або Ніда) існуе некалькі версій. Паводле адной, традыцыя прызыву на малітву паўстала яшчэ да перасялення Мухамада ў [[горад Медзіна|Медзіну]] (хіджры). Паводле іншай - пасля перасялення, прыкладна ў другім годзе хіджры. Відавочна, што Мухамад увёў рытуал «азана» па аналогіі са звонам ў хрысціян і гукам трубы ў юдэяў. Першы муэдзін, абісінец Біляль ібн Рыбах, спачатку заклікаў людзей на малітву на вуліцах, і толькі праз некаторы час для гэтага сталі выкарыстоўваць самую высокую кропку ў горадзе. Існавалі і рэгіянальныя спосабы прызыву: у [[горад Фес|Фесе]] ([[Марока]]) на мінарэты ўмацоўвалі сцяг, а ў цёмны час - запальвалі лямпу. У [[Інданезія|Інданезіі]] ў шэрагу мячэцяў пачатак малітвы анансуецца гукамі гонга (уплыў [[будызм]]у).