Янцзы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
напісаны асноўны змест
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20:
'''Янцзы''' — рака ў [[Азія|Азіі]]. Самая доўгая рака [[Кітай|Кітая]] і Еўразіі.
Даўжыня 6300 км. [[Вадазбор|Вадазбор]] 1808 тыс. км<sup>2</sup>&sup2;. Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 34 тыс. м<sup>3</sup>&sup3;/сек.
 
Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецке нагор'е|Тыбецкага нагор'я]], дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор'я, пераразае [[Сіна-Тыбецкія горы]] (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку [[Сычуаньская катлавіна|Сычуаньскай катлавіны]], ніжэй якой утварае 3 стромкасценныя цясніны. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай]] раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва [[Усходне-Кітайскае мора]], утварае [[Дэльта, рака|дэльту]] (пллшча каля 80 тыс. км&sup2;).