Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч: Розніца паміж версіямі

др
афармленне, арфаграфія
др (→‎Літаратура: афармленне)
др (афармленне, арфаграфія)
'''Рамуальд Сымонавіч ЗЯНКЕВІЧ (ЗЯНЬКЕВІЧ)''' ({{lang-pl|Romuald Zienkiewicz}}, {{lang-ru|Ромуальд Зенкевич}}; [[1 лютага]] [[1811]], Завілейскі пав. Віленскай губ. — [[11 верасня]] [[1868]]) — беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг, краязнавец і педагог.
 
Нарадзіўся ў сям'і арандатара, бацькоўскі фальварак, верагодна, знаходзіўся недзе паміж [[Гарадскі пасёлак Свір|Свір'ю]] і [[Свянцяны|Свянцянамі]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свірскай парафіяльнай школе (1818—1820). Скончыў Віленскую гімназію (1826) і літаратурнага аддзялення [[Віленскі універсітэт|Віленскага універсітэта]] (1830), працаваў настаўнікам і выхавацелем у прыватных школах. У 1844 г. атрымаў месца настаўніка Росенскай павятовай школы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., але неўзабаве з-за прагрэсіруючай слепаты пакінуў працу. У пошуках работы Р. Зянкевіч апынуўся на Палессі, знайшоў прытулак у [[Лунін]]е Пінскага пав., рэзідэнцыі князёў [[Друцкія-Любецкія|Друцкіх-Любецкіх]]. Эдвін Друцкі-Любецкі дазволіў Р. Зянкевічу карыстацца уласнымісваёй бібліятэкай, архівам і кабінетам-музеем.
 
Р. Зянкевіч запісваў песні, казкі, паданні, легенды, абрады і звычаі. У 1847 г. ў часопісе [[Ю. Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] [[Athenaeum (1841)|«Athenaeum»]] («Атэнэум») надрукаваў нарыс «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р. Зянкевічам» (''«Народные песни, собранные на Пинщине и переведённые Р. Зенкевичем»''), дзе разам з беларускім арыгіналам змяшчаў пераклад на польскую мову, што значна пашырала кола даследчыкаў беларускага фальклору і павышала вартасць яго працы. У зборніку «Народныя песні Піншчыны» (''«Piosenki gminne ludu Pińskiego»'', Коўна, 1851) змясціў беларускія песьні, запісаныя над Пінай, Прыпяццю і Цной (звыш 200 песень), з дадаткам некалькіх песень з Валынскага Палесся, з Бугу, з ваколіц Любамля. Р. Зянкевіч — этнограф-аматар, але яго зборнік з'яўляецца першым зборам беларускіх песень, які, у адрознее ад папярэдніх яму зборнікаў Я. Чачота, мае навуковае значэнне. Змест зборніка ў 1868 г. быў перадрукаваны О. Кольбергам у 52-м томе «Беларусь — Палессе» «Поўнага збору прац».