Свята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 65:
У [[1880]]-[[1881|81]] заменены дах, пабудаваны [[прытвор]] і купал над [[апсіда]]й, разабраны купал над цэнтральнай часткай храма. У [[1891]] перад храмам ўзведзена бутава-цагляная двух'ярусная чатырохгранная званіца, рэканструяваная ў [[2007]] годзе. У [[1926]] царква стала філіялам навіцыяту [[Езуіты|езуіцкай]] місіі ў Альбярціне (Слонім) і цэнтрам [[Беларуская грэкакаталіцкая царква|грэкакаталіцкай]] парафіі. Зноў адкрыта як праваслаўная ў [[1988]]-[[1990|90]] гг.
 
У [[2011]] на паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі былі знойдзены старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове<ref name="Лаўр"/>.
== Архітэктура ==
У плане ўяўляе сабой крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17,5х13 м з [[неф|трохнефавым]] чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню - 4 м. Таўшчыня сцен дасягае 1,5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры [[вежа|вежы]], размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і [[архітэктура|архітэктурнымі]] формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных [[фундамент]]ах, з трох бакоў іх падтрымліваюць [[контрфорсы]]. Верхняя частка вежаў – васьміграннік з трыма [[ярус]]амі байніц. Дзве ўсходнія вежы маюць цыліндрычную форму, тут таксама ёсць байніцы. У вежах знаходзяцца лесвіцы, якія некалі вялі да [[байніцы|байніц]], размешчаных у [[франтон]]е. Верхняя частка сцен, акрамя ўсходняй, ахоплена магутнай [[аркатура]]й, якая трымаецца на ступеньчатых убудаваных [[кранштэйн]]ах. У прамежках паміж аркамі знаходзяцца акруглыя байніцы, над імі зроблены назіральныя адтуліны. Гэта дазваляла абаронцам храма сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на большыя адлегласці. Байніцы былі зроблены ў першую чаргу для абароны. Акрамя таго, яны з’яўляюцца важным элементам і сродкам упрыгожвання храма. Асабліва ўмацавана заходняя сцяна царквы. У шчыце франтона зроблены байніцы. У верхняй частцы выкарыстаны «[[ліхтарык, архітэктура|ліхтарык]]» – своеасаблівы і рэдкі архітэктурны элемент, які выконваў ролю назіральнага пункта.