Ордэн Базыльян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Радок 6:
Архіяпіскап Цезарэі Кападакійскай Васіль Вялікі й Рыгор Назіянзійскі распрацавалі манаскі статут у дзвюх версіях - поўнай і кароткай. Статут святога Васіля Вялікага зрабіў моцны ўплыў як на ўсходнюю царкву, гэтак і на заходні манаскі статут святога [[Бенедыкт Нурсійскі|Бенедыкта Нурсійскага]]. У адрозненні ад Антонія Вялікага, які навучаў пустэльніцкаму жыццю, і ад Пахомія, які намагаўся злучыць пустэльніцтва з элементамі манаскай кінобіі (сумеснага жыцця), Васіль Вялікі пабудаваў свой статут выключна на кінобіі й звязваў сузіральны лад жыцця з грамадзка-карыснай дзейнасцю. У ІХ ст. статут Васіля Вялікага лёг у падмурак статуту, распрацаванага Тэадорам Студытам.
 
Вялікую ролю ў фарміраванні базыльянскага жыцця ў Кіеўскай Мітраполіі, пасля аднаўлення адзінства з Каталіцкай Царквой, згулялі Кіеўскі Мітрапаліт [[Іосіф Вельямін Руцкі]] і св. [[Іасафат Кунцэвіч]], што ў пачатку [[XVII]] ст. правялі грунтоўную рэформу тагачаснага манаскага жыцця, падаючы яму структуру сучасных чыноў, укараняючы цэнтралізацыю манастыроў. З узаемна незалежных перад базыльянскіх манастыроў, падпарадкаваных ўлады мясцовага біскупа, створаны Чын у сённяшнім разуменні гэтага слова. Таму Мітрапаліта Руцкага і св. Іасафата можна лічыць сапраўднымі заснавальнікамі сённяшняга Базылянскага Ордэна.
 
== Крыніцы ==