Розніца паміж версіямі "Ордэн Базыльян"

1 234 байты дададзена ,  10 гадоў таму
== Гісторыя ==
Архіяпіскап Цезарэі Кападакійскай Васіль Вялікі й Рыгор Назіянзійскі распрацавалі манаскі статут у дзвюх версіях - поўнай і кароткай. Статут святога Васіля Вялікага зрабіў моцны ўплыў як на ўсходнюю царкву, гэтак і на заходні манаскі статут святога [[Бенедыкт Нурсійскі|Бенедыкта Нурсійскага]]. У адрозненні ад Антонія Вялікага, які навучаў пустэльніцкаму жыццю, і ад Пахомія, які намагаўся злучыць пустэльніцтва з элементамі манаскай кінобіі (сумеснага жыцця), Васіль Вялікі пабудаваў свой статут выключна на кінобіі й звязваў сузіральны лад жыцця з грамадзка-карыснай дзейнасцю. У ІХ ст. статут Васіля Вялікага лёг у падмурак статуту, распрацаванага Тэадорам Студытам.
 
Манаскае жыццё ва Кіеўскай Русі, у тыповай для Усходу форме, сваімі каранямі сыходзіць у часы князя [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра Вялікага]] (980-1015), калі ў пячорах у наваколлях Кіева пасяліліся першыя манахі. Найбольшы ўплыў на развіццё гэтага жыцця мелі св. Антоні Пячэрскі († 1073) і яго паслядоўнік - св. [[Феадосій Пячэрскі]] († 1074). Пасля татарскіх набегаў, што ў сярэдзіне [[XIII]] ст. знішчылі Кіеўскую Русь, манахі шукалі сабе месца на паўночных і заходніх тэрыторыях краю, закладваючы новыя манастыры. Такім чынам, яны дабраліся да Галіцка-Валынскага княства, якое ўвайшло ў межы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Польшча|Польскага Каралеўства]].
 
Вялікую ролю ў фарміраванні базыльянскага жыцця ў Кіеўскай Мітраполіі, пасля аднаўлення адзінства з Каталіцкай Царквой, згулялі Кіеўскі Мітрапаліт [[Іосіф Вельямін Руцкі]] і св. [[Іасафат Кунцэвіч]], што ў пачатку [[XVII]] ст. правялі грунтоўную рэформу тагачаснага манаскага жыцця, падаючы яму структуру сучасных чыноў, укараняючы цэнтралізацыю манастыроў. З узаемна незалежных перад базыльянскіх манастыроў, падпарадкаваных ўлады мясцовага біскупа, створаны Чын у сённяшнім разуменні гэтага слова. Таму Мітрапаліта Руцкага і св. Іасафата можна лічыць сапраўднымі заснавальнікамі сённяшняга Базылянскага Ордэна.
4 236

правак