Памір: Розніца паміж версіямі

7 873 байты дададзена ,  11 гадоў таму
++
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (r2.5.2) (робат Дадаем: hi:पामीर पर्वतमाला)
(++)
[[File:Pamir Mountains, Tajikistan, 06-04-2008.jpg|thumb|Памір (Таджыкістан)]]
'''ПамірПам{{*|і}}р''' — горнаявысакагорная сістэма ў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] і [[Азія|Цэнтральнай Азіі]]. Найвышэйшы пункт — гара [[Гара Кангур|Кангур]].
 
Галоўная частка ў [[Таджыкістан]]е, усходняя і паўднёвая частка ў [[Кітай|Кітаі]] і [[Афганістан]]е. На поўначы абмежаваны Заалайскім хрыбтом, на ўсходзе — Сарыкольскім і Кашгарскім хрыбтамі, на поўдні — р. Памір і вярхоўямі р. [[Пяндж]], на захадзе — мерыдыянальным адрэзкам даліны р. Пяндж.
== Гл. таксама ==
 
Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546; [[пік Леніна]]). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Захоняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры [[палеазой]]скага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500-4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8-9 балаў. Радовішчы золата, малібдэну, вальфраму, горнага хрусталю, азбесту, слюды, лазурыту.
* [[Куньлунь]]
 
* [[Пік Леніна]]
[[Клімат]] суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Захдняга Паміра на вышыні каля 2100 м сярэднія тэмпературы студзеня -7,4°С, ліп. 22,5°С, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Усходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000 м сярэдняя тэмпература студзеня -20°С, ліпеня +8°С, ападкаў 100 мм за год. Снегавая мяжа ў Заходнім Паміры размешчана на вышыні 3600-3800 м, на ледавіку Федчанкі — на вышыні 4400 м, ва Усходнім Паміры — 5200-5240 м.
 
Плошча зледзянення ў межах Таджыкістана больш за 7500 км² (больш за 10% паверхні Паміра), агульная колькасць [[ледавік]]оў каля 7110. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага і туркестанскага тыпаў. Найбольшыя ледавікі: Федчанкі (даўж. 77 км) і Грум-Гржымайлы (37 км).
Рэкі адносяцца пераважна да басейна [[Амудар'я|Амудар'і]], якая ў верхнім цячэнні называецца Пяндж. Найбольшыя рэкі: Кызыл-Суу, Кызылсу, Сурхоб, Вахш. Рэкі Усходняга Паміра адносяцца да басейнаў Яркенда і Кашгара. Яны маюць бурнае цячэнне, ледавікова-снегавое жыўленне, летнія паводкі. Найбольшыя азёры: Каракуль, Рангкуль, Шаркуль, Заркуль, Яшылькуль, Сарэзскае.
 
[[Глебы]] халодных высакагорных пустынь Паміра: саланцаватыя, шэразёмы, такырна-саланчаковыя, шкілетныя на камяністым і пясчаным субстраце; у месцах лепшага ўвільгатнення — бурыя пустынна-стэпавыя. На Усходнім Паміры — участкі камяністай горнай тундры з вечнай мерзлатой, выкапнёвым лёдам, камяністымі многавугольнікамі.
 
На Заходнім Паміры ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на вышынях 2600-3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200-3800 м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. 3 выш. 4500 м пачынаецца субальпійскі пояс з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк раступь таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невялікія гаі. На Усходнім Паміры днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500-4200 м найбольш характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усходняга Паміра сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі, нярэдка саланчакава-ыя і купінаватыя.
 
Жывёльны свет Паміра прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або індыйскай гуссю. Вырошчваюць [[як]]аў.
 
Асноўны занятак насельніцтва — жывёлагадоўля і горнае земляробства. Вырошчваюць [[ячмень]], гарох, на паліўных землях — [[вінаград]], шаўкоўніцу, [[грэцкі арэх]], [[абрыкос]]ы.
 
== Літаратура ==
*Лаўрыновіч М. Памір // БелЭн у 18 т. Т. 12. - Мн., 2001.
 
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы Зямлі]]
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Афганістана]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Таджыкістана]]
[[Катэгорыя:Горы Кітая]]
 
[[Category:Горныя сістэмы Зямлі]]