Памір: Розніца паміж версіямі

40 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Галоўная частка ў [[Таджыкістан]]е, усходняя і паўднёвая частка ў [[Кітай|Кітаі]] і [[Афганістан]]е. На поўначы абмежаваны Заалайскім хрыбтом, на ўсходзе — Сарыкольскім і Кашгарскім хрыбтамі, на поўдні — р. Памір і вярхоўямі р. [[Пяндж]], на захадзе — мерыдыянальным адрэзкам даліны р. Пяндж.
 
Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546; [[пік Ісмаіла Самані]], [[пік Леніна]]). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Захоняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры [[палеазой]]скага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500-4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8-9 балаў. Радовішчы золата, малібдэну, вальфраму, горнага хрусталю, азбесту, слюды, лазурыту.
 
[[Клімат]] суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Захдняга Паміра на вышыні каля 2100 м сярэднія тэмпературы студзеня -7,4°С, ліп. 22,5°С, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Усходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000 м сярэдняя тэмпература студзеня -20°С, ліпеня +8°С, ападкаў 100 мм за год. Снегавая мяжа ў Заходнім Паміры размешчана на вышыні 3600-3800 м, на ледавіку Федчанкі — на вышыні 4400 м, ва Усходнім Паміры — 5200-5240 м.