Сычуань: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|Сычуань на карце '''Сычуань''' — правінцыя на паўднёвым захадзе [[Кітай|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:32, 23 сакавіка 2011

Сычуань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у басейне верхняга цячэння р. Янцзы. Плошча 570 тыс. км². Нас. каля 82 млн. чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр г. Чэнду.

Сычуань на карце

Усходняя частка — узгорыстая Сычуаньская катлавіна (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.

Асноўны земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.

Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасцьсць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.