Розніца паміж версіямі "Каракарум"

Аб’ём не змяніўся ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Каракарум''' (цюрк. чорныя каменныя горы) — горная сістэма ў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], Індыі (штат [[Джаму і Кашмір]]) і Кітаі. Адна з самых высоюх у свеце; найвышэйшы пункт — [[гара Чагары]].
 
Размешчана паміж [[Памір]]ам і [[Куньлунь|Куньлунем]] на поўначы, [[Гімалаі|Гімалаямі]] і Гандысышанем на поўдні. Даўжыня каля 800 км. Шырыня ад 150 да 250 км. Сярэдняя вышыня каля 6000 м. Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміраваны альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, альпійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышталічных сланцаў, мармуру, гранітаў і інш., паўннёвапаўднёва-ўсходняя частка — з гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўднёва-заходняя частка — з метамарфізаваных вулканагенна-асадкавых утварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш. Плошча зледзянення 16,3 тыс. км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. Каракарум — водападзел паміж басейнамі рэк [[Інд]] і [[Тарым]].
 
Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўночных схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўднёвых (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На вышынях 3000 — 3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найбольш спецыфічныя жывёлы: [[дзік]]і, [[як]], антылопа-аронга, антылопа-ада, дзікія аслы, снежны барс і інш.