Каўказ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Прырода: выява
др →‎Прырода: выява
Радок 7:
== Прырода ==
[[File:Caucasus tmo 2008308.jpg|thumb|Каўказ з космасу]]
[[File:MountainsCaucasus, in SvanetiRussia (1Dombay).jpg|thumb|Горы ў СванецііДамбай (ГрузіяРасія)]]
У цэнтры — горная сістэма [[Вялікі Каўказ|Вялікага Каўказа]], якая падзяляецца на Заходні Каўказ (да [[Эльбрус]]а), Цэнтральны Каўказ (паміж Эльбрусам і [[Казбек]]ам) і Усходні Каўказ (на ўсход ад Казбека). Вялікі Каўказ цягнецца ад [[Таманскі паўвостраў|Таманскага]] паўвострава да [[Апшэронскі паўвостраў|Апшэронскага]] на 1500 км, шырыня 160-180 км. Восевую частку Каўказа складаюць [[Галоўны Каўказскі хрыбет|Галоўны, або Водападзельны]], і Бакавы хрыбты, з вяршынямі больш за 5000 м (г. Эльбрус — 5642 м, Дыхтау — 5203 м, Шхара — 5068 м, Казбек — 5033 м). На поўначы ад восевай зоны перадавыя хрыбты — Скалісты, Пашавы, Церскі, на поўдні — Бзыбскі, Кадорскі, Рачынскі. Хрыбты Вялікага Каўказа вызначаюцца альпійскімі формамі рэльефу або маюць характар куэстаў. Рэльеф Перадкаўказзя раўнінны; у яго заходняй частцы Кубана-Прыазоўская нізіна, ва ўсходняй — [[Прыкаспійская нізіна]], паміж імі [[Стаўрапольскае ўзвышша]] з вышынямі да 831 м. У цэнтры і на захадзе Закаўказзя — сярэднягорны рэльеф; горныя хрыбты [[Малы Каўказ|Малога Каўказа]] (выш. да 3724 м, г. Гямыш) і [[Армянскае нагор'е]] (выш. да 5165 м, [[гара Вялікі Арарат]]). На паўночным захадзе размешчана [[Калхідская нізіна]], на ўсходзе — [[Кура-Араксінская нізіна]], на паўднёвым усходзе — [[Ленкаранская нізіна]] і складкавыя [[Талышскія горы]] (выш. да 2492 м).
 
Радок 18:
Рэкі належаць да басейна Чорнага ([[Рыёні]], [[Інгуры]]), Каспійскага ([[Церак]], Кура, Самур) і Азоўскага (Кубань) мораў. Рэкі парожыстыя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца для арашэння, суднаходныя ў ніжнім цячэнні. Шмат невялікіх азёр; буйныя — [[возера Ван]], [[Севан]], [[Урмія]].
 
[[File:Mountains in Svaneti (1).jpg|thumb|Горы ў Сванеціі (Грузія)]]
Глебава-расліннае покрыва і жывёльны свет Каўказа разнастайныя. На захадзе Перадкаўказзя стэпавыя і лесастэпавыя ландшафты, на ўсходзе — паўпустынныя, кавыльныя і ціпчаковыя стэпы на чарназёмах і палыновыя групоўкі на светла-каштанавых глебах. У межах Вялікага Каўказа выразная вышынная занальнасць, дзе вылучаюцца горна-лясная, горна-лугавая і гляцыяльна-нівальная зоны. Унізе схілаў Заходняга Каўказа дубовыя лясы на шэрых лясных глебах (на поўначы) і рэліктавыя шыракалістыя на дзярнова-карбанатных глебах (на поўдні) пераходзяць у грабава-букава-дубовыя лясы на бурых лясных глебах; на вышынях 1200-1500 м ялова-піхтавыя лясы на дзярнова-карбанатных глебах. На вышыні 2200 м — субальпійскія і альпійскія лугі на горна-лугавых тарфяністых глебах, вышэй 2750-3200 м — ледавікі. Ніжнюю частку гор Усходняга Каўказа займаюць стэпы на горна-лугавых глебах, у лясной зоне арыднае рэдкалессе або хмызняковыя субтрапічныя зараснікі на горных карбанатных глебах, потым грабава-дубовыя лясы, вышэй хваёвыя лясы і горныя стэпы, якія пераходзяць у субальпійскія і альпійскія лугі. Ледавікі і снежнікі на вышынях 3700-4200 м. У Закаўказзі субтрапічнае глебава-расліннае покрыва. На Калхідскай нізіне пашыраны балоты і альховыя лясы на забалочаных падзолістых і тарфяна-балотных глебах. Каля перадгор'яў іх змяняюць рэліктавыя лясы на жаўтазёмах і чырваназёмах. У цэнтры Кура-Араксінскай нізіны палыновыя і салянкавыя паўпустыні на шэразёмах, у перадгор'ях стэпавыя групоўкі і арыднае рэдкалессе на шэра-карычневых і карычневых глебах. На Армянскім нагор'і расліннасць горна-стэпавая і горна-лугавая на чарназёмах і каштанавых глебах. Схілы Малога Каўказа і Талышскіх гор маюць вышынную пояснасць, блізкую да паўднёвых схілаў Вялікага Каўказа, толькі ў Талышскіх гарах горна-лясны пояс гірканскага (азіяцкага) тыпу.