Розніца паміж версіямі "Кінамастацтва"

67 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
(інтэрвікі)
За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічылася роля спецэфектаў у стварэнні мастацкіх кінастушак, а таксама ўзрасла колькасць відовішчных фільмаў — [[блокбастэр]]аў. Вядучую ролю ў сусветным кінапрацэсе (па колькасці фільмаў, іх распаўсюджанасці і папулярнасці ў свеце) грае амерыканская кінаіндустрыя з яе цэнтрам у [[Галівуд]]зе.
 
== Кінамастацтва ў Беларусі ==
 
Дэманстрацыя кінафільмаў на [[Беларусь|Беларусі]] пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 [[кінатэатр]]аў. У [[1928]] годзе створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (спачатку ў Ленінградзе, а з [[1939]]  — у Мінску). З [[1946]] года пачала дзейнасць кінастудыя «[[Беларусьфільм]]». Даволі плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу [[1960-я|1960]]-[[1980-я|80-х]] гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення ([[Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін|У. Корш-Саблін]], М. Фігурноўскі, А. Файнцымер і інш.), з’явілісяз'явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (В. Тураў, М. Пташук, В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў, В. Рыбараў, В. Рубінчык і інш.). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» В. Турава, [[1967]]; «Я, Францыск Скарына» Б. Сцяпанава, [[1970]]; «Вянок санетаў» В. Рубінчыка, [[1977]]; «Белыя Росы» І. Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» В. Рыбарава, [[1988]] і інш.
 
Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:
* [[Васіль Быкаў|В. Быкава]]  — «Альпійская балада» ([[1966]]; рэж. Б. Сцяпанаў), «Знак бяды» ([[1986]]; рэж. М. Пташук)
* [[Алесь Адамовіч|А. Адамовіча]]  — «Вайна пад стрэхамі» (1966; рэж. В. Тураў), «Ідзі і глядзі» ([[1984]]; рэж. Э. Клімаў)
* [[Іван Мележ|І. Мележа]]  — «Людзі на балоце» ([[1981]]) і «Подых навальніцы» ([[1982]]); рэж. абодвух В. Тураў)
* [[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]]  — «Дзікае паляванне караля Стаха» ([[1980]]; рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшанскі» ([[1983]]); рэж. М. Пташук) і інш.
 
Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб’яднанніаб'яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў [[1962]] годзе [[Саюз беларускіх кінематаграфістаў]]. З пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно.
 
У 2004 выйшаў 4 томнік [[Гісторыя кінамастацтва Беларусі|"«Гісторыя кінамастацтва Беларусі"»]], прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Saw, франшыза|Saw]]
 
==У Сеціве==