Каўказ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Турызм: выява
др →‎Прырода: выява
Радок 16:
Каўказ размешчаны на мяжы ўмеранага і субтрапічнага кліматычных паясоў. Хрыбты Вялікага Каўказа перашкаджаюць пранікненню халодных паветраных мас у Закаўказзе і цёплых субтрапічных у Перадкаўказзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ў Перадкаўказзі ад -2°С да -5°С, у Закаўказзі 3-6°С. Летам на Заходні Каўказ уплываюць вільготныя паветраныя масы Атлантыкі і Міжземнамор'я, на Усходнім Каўказе — сухія кантынентальныя масы ўнутраных абласцей Еўразіі. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 23-24°С на захадзе да 25-29°С на ўсходзе. На схілах Вялікага Каўказа вышынная кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература студзеня на вышыні 2000 м каля -8°С, жніўня (самы цёплы месяц) 13°С Вышэй — высакагорны клімат з вялікай вільгаццю і нівальны клімат вяршынь. Гадавая колькасць ападкаў у Перадкаўказзі 200-800 мм, на захадзе Вялікага Каўказа і Калхідскай нізіне больш за 1500 мм, у хрыбтах Малога Каўказа і Армянскім нагор'і 400-800 мм, на Кура-Араксінскай нізіне 200-400 мм. У гарах Вялікага Каўказа каля 2000 [[ледавік]]оў (агульная плошча 1428 км²); буйнейшыя — Дыхсу, Безенгі, Караугом, Цанер.
 
[[File:Kutaisi and the river Rioni.jpg|thumb|Рака Рыёні (Грузія)]]
Рэкі належаць да басейна Чорнага ([[Рыёні]], [[Інгуры]]), Каспійскага ([[Церак]], Кура, Самур) і Азоўскага (Кубань) мораў. Рэкі парожыстыя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца для арашэння, суднаходныя ў ніжнім цячэнні. Шмат невялікіх азёр; буйныя — [[возера Ван]], [[Севан]], [[Урмія]].