Беларускі дзяржаўны цырк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Belarus State Circus 2007-03-03.jpg|thumb|Беларускі дзяржаўны цырк]]
'''Беларускі дзяржаўны цырк''' знаходзіцца на [[праспект Незалежнасці, Мінск|праспекце Незалежнасці]] ў горадзе [[Мінск]]у. Умяшчальнасць залы цырка - — 1667 месцаў, [[цырк]] разлічаны для паказу нумароў розных жанраў - — ад воднай феерыі да паветраных нумароў.
 
== Гісторыя ==
Першы ў Беларусі цырк быў адкрыты на Саборнай плошчы (цяпер [[плошча Свабоды, Мінск|плошча Свабоды]]) [[16 лістапада]] [[1884]]. Гэта быў стацыянарны драўляны цырк - — «Цырк братоў Нікіціным» на 800 месцаў, пабудаваны Аляксандрам Бачаравым па замове Пятра Нікіціна. Першым дырэктарам Мінскага цырка стаў вядомы прадпрымальнік і цыркавы артыст Пётр Аляксандравіч Нікіцін.
 
Цырк братоў Нікіціным неаднаразова рэканструяваўся і перамяшчаўся па раёнах горада. У 1930 годзе на яго базе ў Гарадскім садзе (цяпер парк ім. Горкага) быў пабудаваны цырк-шапіто на 1200 месцаў. Цырк быў разбураны 25 чэрвеня 1941  г. у час [[Бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўкі]] горада фашысцкай авіяцыяй. Цыркавая трупа была эвакуіравана ў Маскву, затым у Омск. 7 лістапада 1941 года Беларускі цырк даў першае прадстаўленне для байцоў, якія сыходзяць на фронт.
 
У [[1946]] годзе дырэктар цырка Б.  Е.  Кабішчар заняўся аднаўленнем цырка на ранейшым месцы. Адноўлены цырк-шапіто быў падораны Мінску горадам Арлом і меў 1200 глядзельных месцаў.
 
Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка пачалося ў кастрычніку [[1954]] года. Пабудаваны ён быў па праекце архітэктара В. Жукава на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра Мінска (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане трохпавярховым службовым корпусам. Галоўны фасад аформлены каланадай карынфскага ордэра. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месц, размешчаных амфітэатрам; аснашчана сучаснай тэхнічнай і цыркавой апаратурай. Вакол відовішчнай часткі знаходзіцца фае і гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спецыяльныя памяшканні для жывёлы. У лютым [[1959]] года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.