Розніца паміж версіямі "Фалес Мілецкі"

20 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
вікіфікацыя
др (робат Мяняем: af:Thales van Milete)
др (вікіфікацыя)
{{арфаграфія}}
[[Выява:Thales.jpg|thumb|Фалес з Мілету]]
{{вызнч|1=Фалес з Мілету}} ([[Старажытнагрэчаская мова|ст. грэч.]] - — Θαλῆς ὁ Μιλήσιος) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкі]] [[філосаф]], айцец [[Грэцыя|грэцкай]] [[Філасофія|філасофіі]], пан [[“СемСем мудрацоў”мудрацоў|”Сямі«Сямі мудрацоў”мудрацоў»]]. Належыў да [[Мілецкая школа|Мілецкай школы]] вучоных.
 
== Жыццё ==
'''Фалес''' быў сынам Эксамія з Мілету і жыў паводле большасці сведчанняў між 35-й і 58-й алімпіядамі, г.зн. паміж 640 і 545 гг ДХ. Большасць даследчыкаў прымае ў якасці датаў яго жыцця 625-547 625—547 гг.<ref name="ReferenceA">Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.41</ref> [[Герадот]] сцвярджае, што Фалес па паходжанню быў фінікійцам, і, мажліва, семіцкая кроў у гэным выпадку стала крыніцай яго таленту. Калі Фалес быў маладым чалавекам, Мілет, у той час “заможнае«заможнае і магутнае места”места» і маці шматлікіх [[Калонія|калоній]], трапіў пад кіраванне тырана Трысабула. Фалес, мажліва па гандлёвым справам, наведваў [[Старажытны Егіпет|Егіпет]], дзе пазнаёміўся з [[Геаметрыя|гэаметрыяй]] і астранамічнымі вылічэннямі. Мажліва, што ў Егіпце ён атрымаў веды ў [[Геалогія|геалогіі]]. Падчас панавання Крэза мілетыйцы аднавілі незалежнасць, і Фалес прапанаваў мяшчанам не дапамагаць лідыйскаму каралю ў яго змаганні Кіру — гэтая парада выратавала места.<ref>Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.278</ref>
 
== Крыніцы аб Фалесе ==
Невядома, ці пісаў штосці Фалес.<ref name="ReferenceB">Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279</ref> Паводле няпэўнага падання, Фалес пакінуў шэраг твораў, у тым ліку філасофскую працу «Аб пачатках» на якую спасылаюцца [[Сенека]], [[Плутарх]] і Гален. Аднак найпэўней, што то нясапраўднае сачыненне, складзенае не раней за пачатк нашага летавылічэння. Ува ўсялякім выпадку, да нас не дайшло нават фрагментаў твораў Фалеса і хутчэй за ўсяго, ён не пісаў нічога наогул, абмяжоўваючыся вусным выкладаннем.<ref name="ReferenceC">Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.42</ref> Аб вучэнні Фалеса нам паведамілі [[Платон]], [[Арыстоцель]], а мажліва і Гіпій.<ref name="ReferenceB"/><ref name="ReferenceC"/>
 
=== Уплыў на творчасць Фалеса ===
Грэкі ўспрынялі некаторыя формы ўсходняга мыслення і ўдыхнулі ў іх новае жыццё.<ref>Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.281</ref> Светапогляд Фалеса быў да таго шырокім, што яго магла інцыяваць толькі даволі шырокая светапоглядная ўстаноўка. Сувязь “комплексу«комплексу душы”душы» мы можам знайсці ў даволі распаўсюджанам на Блізкім Усходзе міфалагічным уяўленні аб сувязі ўраджаю, і як вынік, самога жыцця, з вільготай. Але ўплыў мог быць не толькі ўсходнім — Арыстоцель праводзіць аналогію між поглядам Фалеса і “паэтамі”«паэтамі» якія ўважалі Акіян і Тэфіду першапачынальнікамі ўсяго сутнага, а сведкамі клятвы багоў прэзентавалі воду — раку Стыкс, якая акружала краіну мёртвых. Уяўленне аб тым, што зямля трымаецца на вадзе, зыходзіць пэўна, з егіпецкае міфалогіі, дзе Зямля ўяўлялася ў выглядзе плоскай талеркі, якая плавае ў вадзе, тады як Сонца паказвацца плывучым па небу ў лодцы. Пры гэтым, то не столькі міф, колькі штодзённае ўяўленне егіпцяніна, даступнае разуменню чужынца, які знаёміцца са звычаямі краю, і пагатоў рэпрэзентатару такога звязнага з морам народа як іанійцы.<ref>Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.43-44</ref>
 
== Вучэнне ==
 
=== [[Астраномія]] ===
Веды аб [[вавілон]]скай [[Астраномія|астраноміі]] Фалес атрымаў, хутчэй за ўсяго, з [[Фінікія|Фінікіі]] і [[Лідыя|Лідыі]]. Знаёмства з астранамічнымі вылічэннямі дазволілі яму прадбачыць [[сонечнае зацямненне]] 585  г. ДХ. Яму прылічаецца таксама ўсталяванне часу раўнадзенствіяў і сонечных стаянняў, адкрыццё гадавога руху [[Сонца]] на тле зорак; таксама ён усталяваў працягласць году ў 365 дзён ды іншае.<ref name="ReferenceA"/>
 
=== [[Матэматыка]] ===
 
=== [[Філасофія]] ===
Фалес быў матэрыялістам а яго тэорыі - — матэрыялістычнымі.<ref>Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.280</ref> Захавалася даволі дакладнае ўяўленне аб філасофскіх поглядах Фалеса. Ёсць вялікае мноства цытатаў, якія традыцыйна прыпісваюцца як Фалесу так і іншым мудрацам, напрыклад: “Не«Не прыгажуйся знешнасцю, але будзь гожы справамі”справамі», “Якія«Якія паслугі зробіш бацькам, тыя ж чакай у старасці ад дзецяў”дзецяў» і г.д. Аднак ёьць шэраг цытатаў, якія маюць асаблівы характар. Вось яны ў рэдакцыі Плутарха:
 
“Што«Што найстарэй за ўсяго? — Бог, бо ён не народжаны. Што найбольшае за ўсяго? — Прастора, бо яна ахоплівае цэлы свет, у якім змяшчаюцца рэчы. Што найцудоўней за ўсяго? — Свет, бо ўсё, што цудоўна створана, зяўляецца яго часткай. Што найразумней за ўсяго? — Час, ён ужо спарадзіў адно й спарадзіць іншае. Што агульна ўсім? — Надзея: яе маюць і тыя, у каго няма нічога іншага. Што найкарысней за ўсяго? — Цнота, бо дзякуючы ёй ўсё іншае можа знайсці сабы прымяненне і стаць карысным. Што найшкоднейшае? — Загана, бо ў яе прысутнасці сапсуецца амаль усё. Што наймацнейшае? — Неабходнасць, бо яна неперадольваецца. Што найлягчэйшае? — Тое, што адпавядае натуры, бо нават асалода часцяком стамляе”стамляе».<ref>Плутарх, Пир семи мудрецов, Т. I. М., 1907; (Septem sapientum convivium.) 9, б. 153, cd.</ref>
 
У гэных цытатах бычны наяўны пераход ад звычайнае жыццёвае мудрасці да трывалых і глыбокіх установак светапогляду, якія ўлучаюць момант рацыянальнага тлумачэння.<ref name="ReferenceC"/>
 
==== Філасофская сістэма Фалеса ====
Традыцыя гэткая: Фалесу належылі два комплексу ідэяў: першы, тычыцца пачатку свету, “комплекс«комплекс вады”вады», а другі — «комплекс “комплекс душы”душы». Сінтэз двух аспектаў ці тэндэнцый дае першую ў гісторыі навуцы філасофскую адукацыю.
 
===== “Комплекс«Комплекс вады”вады» =====
Фалес уважаў воду за першапачатковы элемент ці першасную субстанцыю. Пры гэтым, вада не толькі “пачатак”«пачатак», але і “стыхія”«стыхія» усіх рэчываў і знаходзіцца ў сталым руху. Такая тэорыя была цалкам матэрыялістычнай і не дапушчала нейкага іншага першачынніка — духоўнага альбо інтэлектуальнага.<ref>Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279-280</ref>
 
Вось што паведамляе на гэты конт [[Арыстоцель]]:
“Колькасць«Колькасць і форму для гэткага пачатку не зацемляюць усі аднолькава, але Фалес — пачынальнік такога кшталту філасофіі — уважае яго вадой (у выніку чаго ён і выказаў меркаванне, што зямля знаходзіцца на вадзе… Да такой прапановы ён, можна думаць, прыйшоў, відзячы, што ежа усіх істот — ёсць вільготнай і што само цяпло атрымоўваецца з вільготнасці і ім жыве…а таксама таму, што насенне усяго (што ёсць) маюць вільготную натуру, а ў вільготных рэчываў пачаткам іхняй прыроды лічыцца вада”вада».<ref>Аристотель, Метафизка, М.- Л., [[1934]] (Metaphysica) Т. І, 3, 938 b</ref>
 
Але ці паходзяць у Фалеса паветра, агонь і зямля таксама з вады? Спэцыяльна аб такой пастаноўцы пытання [[Арыстоцель]] не гавора, але ў пазнейшае даксаграфіі, у Іпаліта мы чытаем:
 
“Ён«Ён (Фалес) мовіў, што вада ёсць пачатак і канец усяго, бо з яе шляхам згушчэння і выпарэння складаецца ўсё і ўсё ёю падтрымліваецца, у выніку чаго адбываюцца хваляванні зямлі ды віхоры і рухі свяцілаў, і ўсё захапляецца і цячэ адпаведна натуры першачынніка ўсяго сутнага”сутнага».<ref>Diels H. Doxographi Graeci. Berolini et Lipsiae, [[1879]], [[1929]]/ б. 555</ref>
 
Пэўна, што Фалес першым сфармуляваў, у якасці здагадкі, не ўзведзенай яшчэ ў агульны прынцып, вучэнне аб узнікненні ўсіх рэчываў і стыхій з першапачатка і адваротнага знішчэння, г.зн. раскладання ў яго. Але і нельга выключыць таго, што Фалес прытрымліваўся больш прымітыўнага ўяўлення: зямля ўзнікае з вады ў тым сэнсе, што яна першапачаткова была пакрыта вадой, а пасля вызваляецца з яе падчас высыхання (выпарэння) першаснае вільготы.<ref>Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.44</ref>
 
Наконт вучэння аб вадзе як аб першачынніцы захаваўся жарт — Фалес упаў у калодзец, свой улюблёны першаэлемент.<ref>Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В.  П.  Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279-280</ref>
 
===== “Комплекс«Комплекс душы”душы» =====
У “комплексе«комплексе душы”душы» захавалася два палажэнні. З аднаго боку, “Арыстоцель«Арыстоцель і Гіпій сцвярджаюць, што ён прысвойваў душу нат бяздухоўным целам, спасылаючыся на магніт і бурштын”бурштын».<ref name="ReferenceB"/><ref>Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов. М. 1979; Diogenis Laertii vitae philosophorum. Rec. H. S. Long. London, 1958 / I, б. 24</ref> У [[Арыстоцель|Арыстоцеля]] мы чытаем: “Пэўна«Пэўна, таксама і Фалес, слухаючы тое, што аб ім распавядают, уважаў душу нейкім рухаючым пачаткам, кажучы, што магніт мае душу, бо ён прыцягвае жалеза”жалеза».<ref>Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 405а</ref><ref>Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 411а</ref>
 
Але ёсць і іншае палажэнне, якое прыпісваецца Фалесу: “Некаторыя«Некаторыя кажуць, што душа змешана з усім, і магчыма, Фалес таму уважаў, што ўсё поўна багамі”багамі».<ref name="ReferenceB"/><ref>Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 411а</ref>
 
Такім чынам, увесь свет, паводле Фалеса, у якойсці-та ступені мае душу і працяты жыццём. Такое вучэнне атрымала ў гісторыі філасофіі назву гілозаізму (ст.-грэц. hylē — матэрыя, zoē — жыццё). Яно зыходзе карэннямі ў міфалогію, аднак у Фалеса атрымоўвае ўжо неміфалагічны сэнс. Натура, прырода як адзінае і жывое цэлае валодае, згодна яму, нутраным прынцыпам руху, “рухаючым«рухаючым пачаткам”пачаткам», каторы і азначаецца звычнымі тэрмінамі “душа”«душа» і “богі”«богі».<ref>Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.44</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Бібліяграфія ==
1.Богомолов А.  С.  Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985
 
== У сеціве ==