Аблегат: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 1:
'''Аблегат''' (ад лац. ablegatus пасол) – 1) папскі легат;
 
2) Пасол з правам дарадчага голасу. Найчасцей у [[ВКЛ]] аблегатам называлі гарадскіх паслоў, якія ехалі да караля, скарбу, на соймы і соймікі, на пасяджэнні [[Трыбунал Вялікага княства Літоўскага|Трыбунала ВКЛ]], задворнага асэсарскага, каптуровага, гродскага, земскага і іншых судоў. Права пасылкі аблегатаў на соймы ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] мелі [[Кракаў]] (з канца XIV ст.), [[Гданьск]], [[Варшава]], [[Львоў]], [[Камянец-Падольскі]] у [[ВКЛ]] – [[Вільня]] ([[1568]] г.), [[Магілёў]] ([[1661]] г.), паводле няпэўных звестак, [[Гродна|Гародня]] ([[1667]]? г.), [[Віцебск]] ([[1677?]] г.) і [[Друя]]. У [[ВКЛ]] права публічнага ўдзелу ў палітычным жыцці давалася разам з набілітацыйнымі прывілеямі гараджанам [[Вільня|Вільні]] ([[1565]] г.) і [[Магілёў|Магілёва]] ([[1661]] г.). Але і да гэтага каралеўскія лісты і пашпарты дазвалялі бяспадатковы праезд аблегатаў да караля, на соймы, суды і па іншых гарадскіх справах. Вядомы ліст Жыгімонта III ад [[9 чэрвеня]] [[1588]] г., яго канфірмацыя ліста Уладзіслава IV ад [[8 сакавіка]] [[1633]] г. і генеральны пашпарт Яна III ад [[7 ліпеня]] [[1682]] г. магілёўскім аблегатам,у якіх яны вызваляліся ад маставога, грэблевага і іншых падаткаў. Аблегат адпраўляліся ў пасольствы пасля пастановы сесіі магістрата, дзе іх выбіралі і давалі ім інструкцыі. Шматлікія падарожныя рэестры сведчаць пра вялікія выдаткі з гарадскога скарбу. Вялікія грошы ішлі на ўсемагчымыя прэзенты для залагоджвання дзяржаўных ураднікаў – ад канцлера і маршалка да павятовых паслоў. Інструкцыі патрабавалі дамагацца пацвярджэння папярэдніх правоў горада і атрымання новых. У соймавых дакументах амаль нічога не гаворыцца аб удзеле аблегатаў у пасяджэннях. Толькі сярод подпісаў пад ухваламі сустракаюцца прозвішчы прадстаўнікоў найбольш буйных гарадоў – [[Кракаў|Кракава]], [[Варшава|Варшавы]] і [[Вільня|Вільні]].
 
== Літаратура ==
Радок 11:
* Яцкевіч, З. Аблегат / Зміцер Яцкевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я.К.Анішчанка [і інш.]. Том 1: А – К. – 2-е выданне. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. – С. 196 – 197.
 
[[Катэгорыя:Каталіцтва]]
 
[[Катэгорыя:Дыпламатыя]]
 
[[bg:Папски легат]]
Радок 30 ⟶ 31:
[[sv:Ablegat]]
[[uk:Легат]]
 
 
[[Катэгорыя:Каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Дыпламатыя]]