Капа (лікавая адзінка): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''КАПА''' ({{lang-sla|копа}}; {{lang-la|sexagena}}) — [[лікавая адзінка|лікавая адзінка]] ў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] з [[XIV стагоддзе|XIV ст.]], роўная 60 штукам. Паняцце чэшскага паходжання ({{lang-cs|kopa}} - куча), з’явілася ў ВКЛ разам з распаўсюджваннем чэшскай манеты – [[Пражскі грош|пражскіх грошаў]], таму што 60 пражскіх грошаў прыроўніваліся да 1 [[Пражская грыўня|пражскай грыўні]] срэбра (253,17 г). Таксама ўжывалася паняцце [[паўкапа]]. Пражскі грош на той час быў вельмі распаўюджанай манетай у Еўропе, таму пражская грыўня сталася міжнароднай грашовай і вагавай уліковай адзінкай.
 
Спачатку капа была толькі [[Грашова-вагавая лікавая адзінка|грашова-вагавай лікавай адзінкай]] тоеснай [[Рубель, лікавая адзінка|рублю]], а паўкапа - [[Палціна, лікавая адзінка)|палціне]], бо па ўтрыманню срэбра 1 пражская грыўня была блізкая да наўгародскай грыўні–[[Рубель, грашовы злітак)|рубля]], якая была ў той час распаўсюджанай уліковай адзінкай у ВКЛ.<ref>Грузицкий Ю. Развитие кредитных отношений в Великом княжестве литовском в XIII-XVII веках. // Банковский вестник. 2000. №28. c. 38-40.</ref> Пасля на копы пачалі лічыць розныя рэчы, напрыклад "капа снапоў" - 60 снапоў.
 
У сувязі з паступовым памяншэннем, з кан. 1-ай пал. XIV ст., утрымання срэбра ў пражскіх грошах ішло і паступовае павялічэнне іх колькасці ў рублі. У кан. XIV ст. у рублі лічылі 96 грошаў, а ў [[1432]] - 100 грошаў. У гэты час канчаткова склалаўся лічбавы змест уліковага рубля – 100 грошаў. Лічбавы змест капы заставаўся нязменным – 60 грошаў, таму верагодна капа і стала ўніверсальнай лікавай адзінкай.<ref>Рябцевич В.Н. Денежное обращение Беларуси в конце XV- вт. трети XVII вв. Мн., 1995. c. 272.</ref> Выкарытоўвалася да [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]