Віталь Вітальевіч Катаеў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
З [[1934]] г. вучыўся ў маскоўскай [[Цэнтральная музычная школа | Цэнтральнай музычнай школе]] па класе скрыпкі у В.М. Вульфмана, затым у А. К. Габриэляна. У [[1942]] г. пайшоў на фронт, служыў у 120-мм мінамётнай батарэі 14-га стралковага палка 343 стралковай брыгады, затым у ваенных аркестрах, дзе ўпершыню пачаў дырыжаваць.
 
Пасля дэмабілізацыі ([[1948]] г.) працава скрыпачом у розных маскоўскіх аркестрах, у [[1951]] г. скончыў Музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі па класе скрыпкі А. К. Габриэляна. У тым жа годзе паступіў на аддзяленне оперна-сімфанічнага дырыжыравання [[Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага | Маскоўскай кансерваторыі]], класы К. П. Кандрашына і Я. Я. Рацера, наведваў таксама клас М. П. Аносава. Адразу па заканчэнні Маскоўскай кансерваторыі ([[1956]]) быў прыняты ў аспірантуру [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакова | Ленінградскай кансерваторыі]] ([[1959]]) пад кіраніцтвам М. С. Рабіновіча. Працаваў у Петразаводску і Маскве.
 
У [[1962]] В. В. Катаеў прымае запрашэнне заняць пасаду мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларускай ССР (г. [[Мінск]]). Па яго ініцыятыве ў [[1966]] у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]] ствараецца кафедра оперна-сімфанічнага дырыжыравання, якую ён узначальвае да [[1968]] г.