Жыгімонт Ваза: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
→Замежная палітыка: дапаўненне |
||
Радок 12:
== Замежная палітыка ==
Арыентаваўся на Габсбургаў і [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэнную Рымскую імперыю]], што было замацавана двума шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У [[1592]] годзе пасля смерці [[Юхан III ВАЗА|Юхана III]] заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый [[каталіцызм|каталіцкай царквы]] ў Швецыі цалкам правалілася. У [[1599]] годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала [[рэгент]]ам, а з [[1604]] года і каралём, яго дзядзьку [[Карл IX|Карла IX]]. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб'яднання [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў [[Ілжэдзмітры І|Ілжэдзмітрыя І]], [[Ілжэдзмітры II|Ілжэдзмітрыя II]], даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У [[1600]] годзе пачаў [[Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629|вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў]]. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў [[Кірхгольмская бітва, 1605|Кірхгольмскай бітве 1605]], аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом [[Васіль Шуйскі|Васілём Шуйскім]] у Маскоўскае княства шведскага корпусу дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў [[вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, 1609-1618|вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай
Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Трансільванія|Трансільваніі]], што выклікала пастаянныя напады на [[Украіна|Украіну]] і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі
Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.
== Гл. таксама ==
* [[Калона Жыгімонта III Вазы]]
{{Вялікія князі літоўскія}}
|