Браслаўскія азёры (нацыянальны парк): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Belarus - Strusta Lake.jpg|250px|thumb|[[Возера Струста]]]]
'''Браслаўскія азёры'''  — нацыянальны парк на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]], у [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]].
 
Нацыянальны парк служыць абароне ўнікальных прыродных комплексаў ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, зберажэнню іх для будучых пакаленняў. Ён быў створаны ў жніўні [[1995]]  г. Ядром стала [[Браслаўская група азёр]]. У склад парка ўвайшла паўднёвая частка [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёна]] са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 71,5 тыс. га. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56  км, пры шырыні ад 7 да 29  км. Каля 17  % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % паверхні.
 
У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледніковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэў. Ёсць шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаванні, культавыя пабудовы.
 
Батанікі налічылі на тэрыторыі парку каля 500 відаў флоры, 20 відаў з’яўляюццаз'яўляюцца рэдкімі для Беларусі.
 
У Нацыянальным парку "«Браслаўскія азёры"» вядзецца навуковая дзейнасць, а таксама праца па ахове прыроды. Цэнтр Нацыянальнага парку — г. [[Браслаў]], дзе размешчана кіраўніцтва і навуковая база. Працоўны калектыў Нацпарку налічвае амаль 600 чал.
 
== Жывёльны свет ==
Нацыянальны парк мае багаты і шматлікі жывёльны свет: тут сустракаецца 189 відаў птушак, з іх 45 відаў адносіцца да рэдкіх і знікаючых.
 
Сярод жывел, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вылучаюцца: [[барсук]], [[Рысь звычайная|рысь]], [[Мядзведзь буры|буры мядзведзь]], [[чорны бусел]], [[Журавель шэры|шэры журавель]], [[лебедзь-шыпун]], [[Чайка шызая|шызая чайка]], [[чорнаваллёвік]].
 
Іншыя жыхары браслаўскіх лясоў: [[воўк]], [[дзік]], [[казуля]], [[ліс]], [[лось]], [[янотападобны сабака]], [[куніца]] і г.д.
 
== У Сеціве ==
* [http://www.braslav.com/ Афіцыйная старонка]
* [http://www.westki.info/rubryka/braslausk%D1%96ia-aziory Браслаўскія азёры на сайце Westki.info]