Сцяг ЗША: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Flag of the United States.svg|thumb|Сцяг ЗША]] '''Дзяржаўны сцяг [[ЗША]]''', вядомы таксама як зорна-паласаты сцяг (анг. Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).
 
Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру - 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос - 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гемпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсыльванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні - стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы - нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.