Какаін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Cocaine-3D-balls-2.png|thumb|]] '''Какаін''' — метылавы складаны эфір бензаілэкганіна, [[алкалоід]]аў трапановага шэрагу, валодае лакальнаанэстэзійным і наркатычным дзеяннем. Разам з іншымі [[алкалоід]]амі ўтрымоўваецца ў раслінах роду Эрытраксілум (''Erythroxylum''), у прыватнасці: какаінавы куст (''Erythroxylum coca''), ''Erythroxylum laetevirens'', ''Erythroxylum novogranatense'', ''Erythroxylum recurrens'', ''Erythroxylum steyermarkii'' і інш., распаўсюджаных у трапічнай зоне [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкі]].
 
Дзякуючы свайму танізуючаму і наркатычнаму дзеянню лісце кокі (''Erythroxylum coca var. Coca'') доўгі час ўжываліся карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі; вылучаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з лісця кокі чысты какаін распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Першапачаткова ён шырока ўжываўся ў медыцынскіх мэтах, але да пачатку XX стагоддзя быў амаль цалкам выцеснены з медыцынскай практыкі больш дасканалымі прэпаратамі.