Розніца паміж версіямі "Заходне-Сібірская раўніна"

др
лінкі
(Новая старонка: 'thumb|300px|Заходне-Сібірская раўніна ў Томскай вобласці '''Заходне-Сібірская раўнін...')
 
др (лінкі)
Знаходзіцца паміж [[Карскае мора|Карскім морам]] на поўначы, [[Тургайскае плато|Тургайскім плато]], [[Казахскі драбнасопачнік|Казахскім драбнасопачнікам]] і перадгор'ямі [[Алтай|Алтая]] на поўдні, [[Урал]]ьскімі гарамі на захадзе і [[Сярэднесібірскае пласкагор'е|Сярэднесібірскім пласкагор'ем]] на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500 км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3 млн. км².
 
Раўніна прымеркавана да [[Заходне-Сібірская пліта|Заходне-Сібірскай пліты]] эпігерцынскай платформы, якая перакрыта магугнымі (больш за 1000 м) мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі (гліны, пясчанікі, мергелі). У тоўшчы антрапагену (магугнасцю да 200 м) пашыраны ледавіковыя і марскія (на поўначы), алювіяльныя і азёрныя (на поўдні) пароды. Карысныя выкапні: [[нафта]] і [[прыродны газ]] (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), [[жалезная руда]], [[торф]], будаўнічыя матэрыялы. Рэльеф раўнінны, слабарасчлянёны. Самыя нізкія ўчасткі ў цэнтры і на поўначы (выш. 50-150 м), уздоўж заходніх, паўднёвых і ўсходніх ускраін невялікія (200-250 м) узвышшы. Пераважаюць шырокія плоскія міжрэччы, вельмі забалочаныя, месцамі з марэннымі пагоркамі і градамі (на поўначы) або пясчанымі грывамі (на поўдні). Вылучаюцца Васюганская раўніна, Барабінскі, Ішымскі, [[Кулундзінскі стэпыстэп]]. У сярэдняй частцы раўніны ад Урала да [[Енісей|Енісея]] цягнуцца Сібірскія Увалы (выш. да 285 м).
 
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -28°С на поўначы да -16°С на поўдні, ліпеня ад 4°С да 22°С. Гадавая сума ападкаў ад 200 мм у тундравай і стэпавай зонах да 600 мм у лясной.
 
На тэрыторыі раўніны больш за 2000 рэк (агульная даўжыня 250 тыс. км). Галоўныя рэкі — Енісей, [[Об]], [[Іртыш]] — суднаходныя і сплаўныя. Шмат азёр рознага паходжання (Чаны, Убінскае, [[Кулундзінскае возера]]), у т.л. салёных і горка-салёных (на поўдні).
 
У глебава-раслінным покрыве выразна праяўляецца занальнасць. Паўночная частка занята [[тундра]]й (глеевыя і глеявата-падзолістыя глебы) з арктычнымі, імховымі, лішайнікавымі і хмызняковымі ландшафтамі. Паступова тундра пераходзіць у лесатундру (падзоліста-глеевыя глебы), дзе пашыраны комплексы ландшафтаў хмызняковай тундры, ялова-лістоўнічных рэдкалессяў, сфагнавых і нізінных балот. Большая частка раўніны належыць да лясной зоны ([[падзолістыя глебы]]), дзе пераважае забалочаная хвойная [[тайга]] ([[елка]], [[піхта]], кедр, хвоя, сібірская лістоўніца). На поўдні [[лесастэп]] ([[чарназёмныя глебы]]) з асінава-бярозавымі гаямі пераходзіць у [[стэп]] (чарназёмныя і [[каштанавыя глебы]]), пераважна разараныя. Для ўсіх зон характэрна пашыранасць балотных ландшафтаў (каля 50% тэрыторыі лясной зоны забалочана), якія на поўдні змяняюцца саланцамі і саланчакамі.