Ферэнц Ліст: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Фэрэнц Ліст
(Няма розніцы)

Версія ад 22:22, 31 сакавіка 2011

Ферэнц (Франц) Ліст (венг.: Liszt Ferenc, ням.: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар'ян (Райдзінг), Аўстрыйская імперыя31 ліпеня 1886, Байройт, Германія) — кампазітар, піяніст, педагог, дырыжор, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік венгерскай кампазітарскай школы.

Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Еўропе дзякуючы свайму фенаменальнаму піянізму і неперавышанаму ўменню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіццё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сімфанічнай паэмы.

Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнанне як прафесіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бетховена і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыццё кансерваторыі ў Будапэшце.

Вялікая колкасць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпертуар, у прыватнасці Венгерскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянныя канцэрты. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэн з опер, сімфоній, капрызаў Паганіні і песень Франца Шуберта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпертуары арганістаў.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA