Розніца паміж версіямі "Хімічная рэакцыя"

др
[[Арганічная хімія]] мае сваю класіфікацыю хімічных рэакцый. Хімічныя рэакцыі з удзелам [[Арганічныя злучэнні|арганічных злучэнняў]] падзяляюць на дзве вялікія групы па характары разрыву [[Хімічная сувязь|хімічнай сувязі]]. У [[Гетэра...|гетэралітычных]] (ад ад {{lang-el|héteros}} — іншы) рэакцыях пара [[Валентныя электроны|валентных электронаў]] застаецца пры адным з [[атам]]аў, паміж якімі існавала разарваная [[Хімічная сувязь|сувязь]]. У гамалітычных рэакцыях [[хімічная сувязь]] разрываецца сіметрычна і ўтвараюцца [[радыкал]]ы.
 
Іншы спосаб класіфікацыі падзяляе [[Хімічная рэакцыя|рэакцыі]] з удзелам [[Арганічныя злучэнні|арганічных злучэнняў]] на тры класы: замяшчэння (пазначаюцца сімвалам S з індэксамі N або Е), далучэння (сімвал А) і адшчаплення або элімінацыі (сімвал Е). Асобную групу складаюць працэсы, якія адбываюцца без змены складу, але са зменай будовы: рэакцыі [[Ізамер|ізамерызацыі]], перагрупоўкі.
 
Межы [[Панятак|панятку]] ''хімічная рэакцыя'' да пэўнай ступені умоўныя. Звычайна не лічыцца хімічнай рэакцыяй ўтварэнне асацыятаў у [[раствор]]ах, электронна-ўзбуджаныя станы [[Малекула|малекул]], нават пры істотных зменах геаметрычнай канфігурацыі, [[Ізамерыя|таўтамерныя пераўтварэнні]] і г.д.