Ансамбль Віленскага ўніверсітэта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|''Цэнтральны будынак'' [[Выява:VilniusUniversityBibliothecYard100LT.jpg|thumb|''Двор...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
У галерэях Вялікага двара на пяцідзесяці памятных табліцах увекавечаны імёны выдатных выхаванцаў і выкладчыкаў універсітэта — знакамітых вучоных, паэтаў, мастакоў (у дужках імёны ў той форме, у якой яны даюцца на табліцах) [[Канстанцінас Сірвідас|Канстанцінаса Сірвідаса]], паэта [[Мацей Казімір Сарбеўскі|Мацея Казіміра Сарбеўскага]], [[Жыгімонт Лаўксмін|Жыгімонта Лаўксміна]], гісторыка [[Войцех Віюк-Каяловіч|Альберта Віюка-Каяловіча]], прыродазнаўца [[Георг Форстэр|Георга Форстэра]], архітэктара [[Лаўрынас Стуока-Гуцявічус|Лаўрынаса Стуокі-Гуцявічуса]],мастака [[Францішак Смуглевіч|Францыска Смуглевіча]], астранома [[Марцін Пачобут-Адляніцкі|Марціна Пачобут-Адляніцкага]], матэматыка [[Францішак Нарвойш|Францішка Нарвойша]], філолага [[Готфрыд Эрнст Гродэк|Готфрыд Эрнст Гродэка]], батаніка [[Людвіг Генрых Баянус|Людвіга Баянуса]], мастака [[Ян Рустэм|Яна Рустэма]], урача, біёлага, хіміка [[Андрэй Снядэцкі|Анджэя Снядэцкага]], медыка [[Ёзэф Франк|Ёзэфа Франка]], прававеда і гісторыка [[Ігнат Мікалаевіч Даніловіч|Ігнацыя Даніловіча]], натураліста [[Станіслаў Баніфацы Юндзіл|Станіслава Баніфацыя Юндзіла]], паэтаў [[Міцкевіч, Адам | Адама Міцкевіча]], [[Юльюш Славацкі|Юліюша Славацкага]], філосафа [[Леў Платонавіч Карсавін|Льва Карсавіна]] і многіх іншых.
 
На фрэсках пілястраў паўночнага і заходняга крыла намаляваныя герб універсітэта, партрэты біскупа [[Валяр'ян Пратасевіч|Валяр'яна Пратасевіча]],палкаводца [[Хадкевіч, Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]], каралёў [[Аўгуст Моцны|Аўгуста II Моцнага]] і [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]].
 
У [[1929]] годзе да 350-годдзя універсітэта ў нішах будынка аўлы былі ўсталяваны алегарычныя фігуры Ісціны і Прыгажосці (скульптар [[Баляслаў Балзукевіч]]). Яны не захаваліся. Зараз ў нішах устаноўлены стылізаваныя фігуры студэнтаў. Над фасадам аўлы надпіс {{lang-la|Alma Mater Vilnensis}}. На першым паверсе дзейнічае кафэ, вядомае па неафіцыйнай назве «морг». У двары адбываюцца ўрачыстасці з нагоды пачатку новага навучальнага года і заканчэння навучальнага года.