Жаба вастрамордая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 34:
| трыба =
| падтрыба =
| род = [[Жабы]]
| падрод =
| надсекцыя =
| секцыя =
| падсекцыя =
| від = '''Жаба вастрамордая'''
| падвід =
| без рангу =
Радок 54:
| ncbi = 156871
}}
{{Вызнч|1='''Жаба вастрамордая}}''' ({{lang-la|Rana arvalis}})  — [[земнаводнае]] сямейства [[жабы|сапраўдных жаб]].
[[Выява:RanaArvalisFemale.jpg|thumb|250px|]]
{{Вызнч|1=Жаба вастрамордая}} ({{lang-la|Rana arvalis}}) — [[земнаводнае]] сямейства [[жабы|сапраўдных жаб]].
 
Даўжыня цела 4-7  см, маса 5-30 г. Цела крыху ўкарочанае і расшыранае, зграбнае. Морда завостраная. Ад вачэй праз барабанныя перапонкі амаль да плячэй часта ідзе цёмная скроневая пляма, якая паступова звужаецца. Спіна светла-аліўкавая, светла-бурая, чырванавата-цагельная ці амаль чорная. Бруха аднатоннае, светлае. Лічынка-апалонік, мае цёмна-карычневую або амаль чорную афарбоўку.
 
Пашырана ў Еўропе да паўночна-ўсходняй часткі Францыі, поўдня Швецыі і Фінляндыі, на поўдні да Адрыятычнага мора, на ўсходзе да Урала; трапляецца таксама ў Заходняй і Сярэдняй Сібіры, на поўначы Казахстана, на ўсходзе арэала даходзіць да Алтая і Якуціі. Вастрамордая жаба  — адзіны від земнаводных у тундры, жыве ў лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах, а таксама ў пустыні (паўночны Казахстан) і ў гарах да вышыні 800  м над узроўнем мора.
 
Агульны тон афарбоўкі цела гэтай амфібіі можа змяняцца ў залежнасці ад тэмпературы, вільготнасці і асвятлення. У сонечнае надвор'е ён прыкметна святлее. Жабы, якія жывуць на адкрытых сухіх месцах, больш светлыя ў параўнанні з тымі, якія трапляюцца ў густых і вільготных зарасніках травы, хмызняках, лясах. Вастрамордай жабе ўласцівы дакладна выяўлены полімарфізм па малюнку спіны. Афарбоўка ніжняй часткі цела рэзка адрозніваецца ад верхняй. Брушка і горла звычайна белага колеру, нярэдка з жаўтаватым адценнем. Самцы ў шлюбны перыяд набываюць серабрыста-блакітную афарбоўку. На першых пальцах пярэдніх канечнасцей развіваюцца шлюбныя мазалі для ўтрымання самак.
 
Вастрамордая жаба трапляецца ў лясах, на лугах, балотах, на раллі, палях, у садах, агародах, парках, на абочынах дарог, каля жылля. Часцей яна насяляе ўвільготненыя лісцевыя лясы (алешнікі, дубровы, бярэзнікі) і пойменныя лугі. У той жа час гэта самая засухаўстойлівая асобіна сярод жаб трапляецца і ў хвойніках, на сухадольных лугах. Важнейшай умовай жыцця вастрамордай жабы з'яўляецца наяўнасць у наваколлях прыдатных для размнажэння вадаёмаў.
 
На [[Беларусь|Беларусі]] у сярэднім шчыльнасць засялення вастрамордай жабы складае каля 260 экзэмпляраў на 1 га. Самая вялікая шчыльнасць вастрамордых жаб адзначана ў алешніках, менш за ўсё іх у хвойніках. На вільготных лугах шчыльнасць складае больш за 1000 асобін на 1 га, на сухадолах - — толькі 10-50.
 
Найбольш актыўныя вастрамордыя жабы вечарам, аднак і днём іх можна часта сустрэць. Пры спрыяльных умовах жабы пастаянна трымаюцца ў адных і тых жа месцах і не аддаляюцца ад іх больш як на 25-30  м. У той жа час яны могуць рабіць і далёкія летнія міграцыі ў пошуках больш спрыяльных і багатых кормам участкаў.
 
Як і ўсе жабы, вастрамордая корміцца на сушы рознымі беспазваночнымі (шчаўкуны, даўганосікі, лістаеды, вусені совак і пядзенікаў), паядаюць яны таксама мух, камароў, аваднёў, наземных ракавінных малюскаў, водных беспазваночных.
 
Палюючы за насякомымі, вастрамордая жаба сама часта становіцца здабычай млекакормячых ці птушак. Такія паўзуны, як яшчаркі, вужы, гадзюкі, таксама кормяцца гэтымі жабамі. Маладыя жабяняты і [[апалонікі]] могуць стаць ахвярай не толькі іншых відаў жаб (напрыклад, буйной сажалкавай жабы), але і сваіх сародзічаў.
Радок 80 ⟶ 79:
}}
 
== У Сеціве ==
* [http://slounik.org/149656.html Артыкул на Slounik.org]