Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rausch (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Юрый}} {{вызн|1=Сабалеўскі}} ([[24 красавіка]] [[1889]], [[Стоўбцы]] — [[30 снежня]] [[1957]]), беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай (1926-1928).
 
Юры Сабалеўскі нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў земляробчыя курсы ў [[Коўна|Коўне]] (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 далучыўся да [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], пасля яе разгрому ([[1927]]) нелегальна выехаў у [[Гданьск]]. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі. 3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі [[НКУС]] і зняволены ў турму ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені [[1941]]. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра [[Стоўбцы|Стоўбцаў]], [[Нясвіж]]а, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта [[БЦР|Беларускай цэнтральнай рады]], узначальваў акруговы аддзел [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] ў [[МенскМінск]]у. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэсу]] (1944, МенскМінск), быў старшынём мандатнай камісіі.
 
3 лета [[1944]] ў [[Германія|Германіі]]. У 1948-50 адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 жыў у [[ЗША]], з 1951 член Украінскай нацыянальнай рады, з 1952 — Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 — Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 жыў у Германіі.