Асвейскае: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 23:
| commons =
}}
{{вызнч|1=Асв{{*|е}}йскае возера}}, самае Nпаўночнае [[возера]] [[Беларусь|Беларусі]] і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскім раёне]], у басейне ракі [[рака Дрыса|Дрыса]].
 
Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5  м, даўжыня 11,4  км, шырыня да 7,8  км.
 
Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, ёсць значны па памерах востраў. Даўжыня берагавой лініі 33,4  км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.
 
Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.
 
Возера Асвейскае — буйнейшае ў рэгіёне Паазер’яПаазер'я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: [[качка-крыжанка|качкі-крыжанкі]] (''Anas platyrhynchos''), [[нырок-сівак|нырка-сівака]] (''Aythya ferina'') і [[лыска звычайная|лыскі]] (''Fulica atra''). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюццаз'яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.
 
Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка [[Асвейскі ландшафтны заказнік|Асвейскі]].
Радок 39:
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Блакітная}}
* Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А. Ф.  Бубала, В. І.  Рудой ; фота А. Ф.  Бубала, А. У.  Маладзечкін, В. Л.  Салаўёў. — Наваполацк, 2007. — 44 с.
* {{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}