Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі''' - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор [[Народны хор імя Г.І. Цы...')
 
Няма тлумачэння праўкі
У [[1963]] годзе паступіў у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага]] (клас [[Ганна Паўлаўна Зелянкова| Г. П. Зелянковай]]), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З [[1973]] годзе М. Дрынеўскі - галоўны хармайстар, з 1975 г. - мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цытовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору [[Генадзь Іванавіч Цытовiч| Г.І. Цытовічам]].
 
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі - [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь|заслужаны дзеяч мастацтваў БССР]] (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга | ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1986), [[Медаль Францыска Скарыны | медалём Францыска Скарыны]] (1990), [[Ордэн Францыска Скарыны | ордэнам Францыска Скарыны]] (2002), прафесар.