Псалмы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Выдаляем: rw:Zaburi
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{вызнч|1=псалмы}}'''Псалмы''' ({{lang-el|ψαλμός}}  — пахвальная песня, урачыстае рэлігійнае песнапенне, малітва), творы рэлігійнай лірыкі.
 
Выконваліся пад музычны акампанемент арфы. Тэрмін ''псалмы'' цесна звязаны з назвай лірыка-паэтычнага зборніка [[Псалтыр]]. У сваім першапачатковым выглядзе псалмы да нашага часу не захаваліся. Яны вядомы толькі ў старажытнагрэчаскіх кананізаваных перакладах-апрацоўках, якія спяваліся ў раннехрысціянскіх храмах папераменна двума хорамі ва унісон. Іх паэтычная форма і метрычная арганізацыя трымаюцца на сінтаксічным паралелізме, які аб'ядноўвае або сінанімічныя варыяцыі адной і той жа думкі, або агульную думку і яе канкрэтызацыю, або дзве супрацьлеглыя думкі, ці, нарэшце, два выказванні, пададзеныя па ўзрастаючай градацыі. Псалмы вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Побач з культавымі ўсхваленнямі яўрэйскага бога [[Яхве]] у Псалтыры сустракаюцца пранікнёныя скаргі і пракляцці, гістарычныя агляды і нават шлюбныя песні. Некаторыя псалмы вылучаюцца сваім медытатыўным характарам. Так, у прыватнасці, псалом 8  — гэта глыбокі роздум аб вялікасці чалавека. Аднак у цэлым Псалтыру ўласцівы адзінства жыццеўспрыняцця і светапогляду, агульнасць тэм і матываў, эмацыянальнага ўздыму лірычнага героя.
 
Псалмы аказалі прыкметны ўплыў на фальклор, для якога яны служылі крыніцай шматлікіх прыказак, а таксама на літаратуру і музычную культуру. У часы сярэднявечча псалмы паслужылі асновай і стымулам для стварэння рэлігійных гімнаў, трапароў, якія ўрачыста спяваліся ў гонар таго або іншага царкоўнага свята ці кананізаванага царквой святога, і іншых музычна-паэтычных апрацовак. Ужо ў 14 ст. на псалмы пачалі ствараць прафесійную музыку. Лепшыя ўзоры гэтага лірычнага жанру, цесна звязанага з вусна-паэтычнымі фальклорнымі традыцыямі, увайшлі ў народны побыт. У эпоху еўрапейскага Адраджэння (16 ст.) у непасрэднай сувязі з развіццём пратэстанцкага руху склалася так званая псалмічная песня. Так, у Францыі вялікай папулярнасцю карысталіся гугеноцкія псалмы кампазітара [[К. Гудымель|К. Гудымеля]], у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]  — пратэстанцкія паэтычныя псалмы [[Ян Каханоўскі, паэт|Я. Каханоўскага]] ў музычнай апрацоўцы [[М. Гамулка|М. Гамулкі]]. У Расіі ў 17 ст. [[В. П. Цітоў]] паклаў на музыку «Псалтыр рыфмаваны», які ў [[1690]] годзе напісаў [[Сімяон Полацкі]] па ўзору польскага паэта Я. Каханоўскага. Музычныя творы на тэксты псалмоў стваралі многія замежныя і рускія кампазітары. Паэтычную апрацоўку псалмоў у рускай паэзіі пасля Сімяока Полацкага ў 18—19 ст. працягвалі [[М. В. Ламаносаў]], [[Г. Р. Дзяржавін]], [[Ф. М. Глінка]], [[М. М. Языкаў]], [[А. С. Хамякоў]].
 
{{літ|1=|{{крыніцы/СкарынаТв|128}}|Від=Б}}
 
== Літаратура ==
 
{{літ|1=|* {{крыніцы/СкарынаТв|128}}|Від=Б}}
 
[[Катэгорыя:Літаратура]]