Аляксандр Іванавіч Герцэн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
++
Радок 1:
[[File:Herzen ge.jpg|thumb|Аляксандр Іванавіч Герцэн]]
'''Аляксандр Іванавіч ГерцэнГЕРЦЭН''' (псеўд. Іскандэр, {{lang-ru|Александр Иванович Герцен}}; 25 сакавіка ([[6 красавіка]]) [[1812]], [[Масква]] - 9 (21) студзеня [[1870]], [[Парыж]]) — рускі [[пісьменнік]], публіцыст, [[філосаф]], рэвалюцыянер.
 
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1829-33). Духоўнае развіццё адбывалася пад уплывам дзекабрыстаў, рускай літаратуры, французскага асветніцтва і ўтапічнага сацыялізму. У 1834 за ўдзел у студэнцкім палітычным гуртку, які заснаваў разам з [[М. Агароў|М. Агаровым]], А. Герцэн арыштаваны і высланы ў [[Перм]], потым у Вятку. У 1842 вярнуўся ў Маскву. У філасофскіх працах 1840-х г. (цыклы артыкулаў «Дылетантызм у навуцы», 1842-43, і «Пісьмы пра вывучэнне прыроды», 1845-46) матэрыялістычна вытлумачыў асновы гегелеўскай дыялектыкі. У літаратурнай творчасці А. Герцэн праходзіць эвалюцыю ад рамантызму ранніх аповесцей і драм да рэалізму ў рамане «Хто вінаваты?» (ч. 1-2, 1845-46), аповесцях «Доктар Крупаў» (1847) і «Сарока-зладзейка» (1848). 3 1847 у эміграцыі; еўрапейскі нацыянальна-вызвольны рух і рэвалюцыйныя ўзрушэнні адлюстраваліся ў яго творах мастацкай публіцыстыкі — цыклах артыкулаў «Пісьмы з Францыі і Італіі» (1847-52) і «3 таго берага» (1847-50). Пасля паражэння еўрапейскіх рэвалюцый 1848-49 распрацаваў тэорыю «рускага сацыялізму», стаў адным з пачынальнікаў [[народніцтва]]. У 1853 заснаваў у Лондане Вольную рускую друкарню, выдаваў альманах «Полярная звезда» (1855-68) і газ. «Колокол» (1857-67; разам з М. Агаровым). Літаратурная і грамадская дзейнасць А. Герцэна падрыхтавала з'яўленне «Былога і дум» (1852-68) — аднаго з лепшых твораў рускай мемуарнай літаратуры, у якім раскрыта цэлая эпоха духоўнага развіцця рускай інтэлігенцыі, а асабісты лёс пісьменніка ўключаны ў шырокі гістарычны кантэкст. У канцы жыцця А. Герцэн імкнуўся зразумець і прыняць навуковы сацыялізм.
 
А. Герцэн падтрымліваў нацыянальна-вызвольны рух у Польшчы, Беларусі і Літве, выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Выданні Вольнай рускай друкарні распаўсюджваліся на Беларусі, а газета «Колокол» пісала пра бяспраўнае становішча беларускага сялянства, дэспатызм памешчыкаў, арміі і ўрадавай бюракратыі, вітала [[Мужыцкая праўда|«Мужыцкую праўду»]] К. Каліноўскага. Народніцкія і рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі А. Герцэна паўплывалі на станаўленне светапогляду [[Ф. Багушэвіч]]а, [[А. Гурыновіч]]а і іншых беларускіх пісьменнікаў.<ref>Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966.</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Бібліяграфія ==
Собр. соч. Т. 1—30. М., 1954—66.
 
== Беларускія пераклады ==
У перакладзе на беларускую мову выдадзены «Былое і думы» (т. 1, ч. 1-2,1940), раман «Хто вінаваты?», аповесці «Сарока-зладзейка», «Доктар Крупаў» і інш. (у кн. «Мастацкія творы», 1941).
{{DEFAULTSORT:Герцэн}}
[[Катэгорыя:Асобы]]