Амедэо Мадыльяні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Амедэо (Едыда) Клементэ Мадыльяні''' (іт. Amedeo Clemente Modigliani; 12 ліпеня 1884, Ліворна, Італія -...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:46, 8 красавіка 2011

Амедэо (Едыда) Клементэ Мадыльяні (іт. Amedeo Clemente Modigliani; 12 ліпеня 1884, Ліворна, Італія - 24 студзеня 1920, Парыж, Францыя) — італьянскі мастак і скульптар, адзін з самых вядомых мастакоў канца XIX - пачатку XX стагоддзя, яркі прадстаўнік экспрэсіянізму .

Мадыльяні вырас у Італіі, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння, пакуль у 1906 годзе не пераехаў у Парыж. У Парыжы ён пазнаёміўся з такімі значнымі мастакамі, як Пабла Пікаса і Канстанцін Брынкушы, якія аказалі вялікі ўплыў на творчасць Мадыльяні. Мадыльяні меў слабое здароўе - ён часта пакутаваў ад захворванняў лёгкіх і ва ўзросце 35 гадоў памёр ад туберкулёзу. Пра жыццё мастака вядома толькі з нешматлікіх вартых даверу крыніц.

Зноскі