Фяліксас Вайшнорас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
Petrohan (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Феліксас ВАЙШНАРАС''' ({{ДН|18|5|1897}}, в. Пільвішкіс Ковенскай губ., цяпер [[Вілкавішскі раён]], [[ЛітваЛетува]] — [[21.8]].[[1972]], [[Вільнюс]]), літоўскі паэт, перакладчык, журналіст.
 
У [[1916]]—[[1918]] знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У [[1919]] стаў членам [[ВКП(б)]]. Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У [[1921]]—[[1923]] зняволены ў каўнаскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У [[1923]] у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў [[Масква|Маскве]]. У [[1925]] скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і [[Смаленск]]а. З [[1930]] у [[Мінск]]у, працаваў у газ. «Raudonasis artojas» (Чырвоны араты), у [[1934]]—[[1937]] — яе рэдактар. З [[1934]] член [[СП СССР]]. Быў членам бюро літоўскай секцыі [[БелАПП]], сакратаром літоўскай секцыі СП БССР. Перакладаў на літоўскую мову творы [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Я. Колас]]а, [[Т. Кляшторны|Т. Кляшторнага]], [[І. Харык]]а, рускіх і латышскіх пісьменнікаў. Арыштаваны [[23.8]].[[1937]]; у [[1939]] прысуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у [[Казахстан]]е. Пасля вызвалення ў [[1944]]—[[1945]] служыў у 16-й літоўскай дывізіі [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. З [[1945]] у [[Вільнюс]]е, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З [[1957]] на пенсіі. У [[1965]] стаў заслужаным дзеячам культуры [[ЛітССР|Літоўскай ССР]]. Напісаў і апублікаваў кнігу ўспамінаў.