Кумыс: Розніца паміж версіямі

кісламалочны напой з кабылінага малака
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кумыс''' — кісламалочны напой з кабылінага малака, атрыманы ў выніку малочнакіслага і с...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:58, 8 красавіка 2011

Кумыс — кісламалочны напой з кабылінага малака, атрыманы ў выніку малочнакіслага і спіртавога закісання пры дапамозе балгарскай і ацыдафільнай малочнакіслых палачак і дрожджаў. Напой пеністы, бялёсага колеру, густ - прыемны, асвяжальны, кіславата-салодкі. Кумыс прызнаны карысным агульнаўмацавальным сродкам.

У залежнасці ад закваскі, працягласці і ўмоў кумыс атрымліваецца розным. Бывае кумыс вельмі моцны, з павышаным утрыманнем спірту, які можа ап'яняць, прыводзячы чалавека ва ўзбуджана-хмяльны стан. Бывае кумыс, наадварот, заспакаяльны, які прыводзіць чалавека ў сонны стан.