Кіеўская Русь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
== Царква і культура ==
[[File:Kiev Sofiakathedraal.jpg|thumb|Сафійскі сабор у Кіеве, сучасны выгляд]]
Прыняцце [[хрысціянства]] ў Кіеве ў [[988]] па візантыйскім абрадзе мела значныя вынікі ў землях усіх усходніх славян. На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантыйскай «грэка-праваслаўнай» царквы. Яе структура адпавядала структуры свецкай улады. У канцы Х ст. ўзнікла Кіеўская мітраполія, пачалі стварацца царкоўныя акругі — епархіі (епіскапіі): каля 992 — Полацкая, у 1005 — Тураўская. Усходнеславянская царква кіравалася канонамі (правіламі і пастановамі) візантыйскай царквы. Драбленне Кіеўскай Русі выклікала і драбленне царкоўнай арганізацыі. Епархіі ўсё больш адасабляліся ад мітраполіі, хоць культавае адзінства захоўвалася. Кіеўскі мітрапаліт ставіў епіскапаў на кафедры, першапачаткова сам выбіраў кандыдатаў з грэкаў, якія прыязджалі на Русь, а зрэдку і з слав. манахаў. Пазней выбранне кандыдата стала правам мясц.мясцовай свецкай улады. Епіскап быў у сваёй епархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Духавенства падтрымлівала свецкую ўладу і клапацілася пра ўласныя царкоўныя выгоды. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзяржаўных даходаў, мела і значныя зямельныя ўладанні. Яна адстойвала прагрэсіўную на той час ідэю неабходнасці моцнай княжацкай улады. Свецкія ўлады ў сваю чаргу аказвалі садзейнічанне царкве. У выніку большасць духавенства далучалася не да пакрыўджаных, бедных і пакутных, а да багатых і моцных. Царква зрабіла моцны ўплыў на развіццё новай феад. культуры.
 
[[File:Polatsk-St. Euphrosine1.JPG|thumb|Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку]]