Мечыслаў Карловіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Spo (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
|Rodovid=
}}
'''Мечыслаў Карловіч''' ([[11 снежня]] [[1876]], [[Вёска Вішнеў, (Гродзенская вобласць)|Вішнева]], [[Свянцянскі павет|Свянцянскі павет]], [[Віленская губерня]] — [[8 лютага]] [[1909]], горы [[Татры]]) — кампазітар і дырыжор. Вядомасць атрымаў дзякуючы сваім сімфанічным кампазіцыям. Творчасць адносяць да плыні позняга [[Рамантызм у музыцы|рамантызму]]. Аматар [[Татры|Татраў]], [[фатограф]] і [[публіцыст]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вёска Вішнеў, (Гродзенская вобласць)|Вішневе]] (цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і [[Ян Карловіч|Яна Аляксандра Карловіча]], выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсць гадоў ад нараджэння пражыў на радзіме. У [[1882]] Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў [[Гейдэльберг]], потым у [[Прага|Прагу]] і [[Дрэздэн]], а ў [[1887]] пасяліліся ў [[Варшава|Варшаве]].
 
Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з сямі гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і [[опера]]й. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у [[Варшаўскі ўнівэрсытэт]] ([[натуральныя навукі]]), а потым вывучаў [[філязофія|філязофію]] ў [[Берлін]]е. Ужо падчас навучання пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай. Па вяртанні ў Варшаву ў [[1901]] закончыў універсітэт. У [[1903]] у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы [[аркестар]].