Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{вызнч|1='''Крэўская унія}}''' ([[1385]]), пагадненне аб дынастычным саюзе паміж [[Польскае каралеўства|Польскім каралеўствам]] і [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікім княствам Літоўскім]].
 
Пасля смерці у [[1382]] годзе караля польскага [[Людовік I Анжуйскі|Людовіка I Анжуйскага]], які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігу]]. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383  г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага - — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі "«Летапісца вялікіх князёў літоўскіх" -» — ініцыятыву праявіў польскі бок.
 
18 студзеня 1385  г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле "«Кракаўскага календара"» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі стараста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт - — гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле "«Прускай хронікі"» [[С. Грунаў]], прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: "«будуць абернены на патрэбы"».
 
З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.
 
У жніўні 1385  г. у [[Вёска Крэва|Крэва]] - — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. [[14 жніўня]] таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай "«Крэўская унія"». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс Карыятавіч і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.
 
== Прававы змест Крэўскага акта ==
 
Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя: 1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях; 2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой; 3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай; 4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны; 5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы; 6) абавязацельства Ягайлы "«землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага"».
 
Паводле тэкста дакумента ён быў прыняты ў прысутнасці Скіргайлы Альгердавіча, Карыбута Альгердавіча, Лугвена Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча, якія павесілі пад ім свае пячаткі.
 
11 студзеня 1386  г. у Ваўкавыску адбылася сустрэча Ягайлы з прадстаўнікамі Польшчы: люблінскім старастам Улодкам, кракаўскім падстолім Пятром Шафранцам, завіхосцкім кашталянам Мікалаем і казімірскім дзяржаўцам Крысцінам. Яны мелі даверчыя лісты ад польскай шляхецкай супольнасці і ад князя Уладзіслава Апольскага (як прадстаўніка інтарэсаў каралеў Альжбеты і Ядвігі). Паслы Польскага каралеўства гарантавалі Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін, прызначаны на 2 лютага 1386  г.
 
15 лютага 1386  г. Ягайла ахрысціўся ў Кракаўскім кафедральным саборы (цырымонію правёў гнезненскі архіепіскап Бадзанта) і прыняў імя Уладзіслаў - — у гонар Уладзіслава Лакетка, першага польскага караля, пры якім быў заключаны дынастычны саюз паміж Польшчай і ВКЛ. Разам з Ягайлам ахрысціліся некаторыя яго браты: Свідрыгайла (Баляслаў), Вігунт (Аляксандр), Карыгайла (Казімір). Паўторна прыняў каталіцтва Вітаўт (пад імянем Аляксандр). 18 лютага Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. 4 сакавіка адбылася яго каранацыя.
 
== Праблема аўтэнтычнасці Крэўскага акта ==
 
Арыгінал Крэўскага акт, пачынаючы з XV ст., захоўваўся ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы, збор пергаменных дакументаў, №  188. Гэта пергамен шырынёй 330  мм, вышынёй 223  мм, закладка 39  мм. Першапачаткова былі падвешаны на пергаменных стужках пяць пячатак. Ад чатырох захаваліся толькі стужкі, ад адной - — толькі адтуліна. Старэйшая копія была запісана ў рукапіс XV ст., які таксама захоўваецца ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы: "«Liber antiquus privilegiorum"», арк. 53 - — 53 адв., №  77. Дзве іншыя копіі былі зробленыя ў XVII і XVIII  стст.
 
Першым гісторыкам, які даследаваў Крэўскі акт (па арыгіналу з капітулы Кракаўскай), працытаваў у сваёй працы значныя фрагменты з яго і параўнаў дакумент з хронікай Длугаша, быў А. Нарушэвіч<ref>Naruszewicz A. Historya narodu polskiego. T. 7. Warszawa, 1804. С. 369-375369—375 (першае выданне: 1786)</ref>. У 1837  г. дакумент быў упершыню цалкам надрукаваны па арыгіналу гісторыкам польскай літаратуры М. Вішнеўскім<ref>Wiszniewski M. Pomniki historyi i literatury Polskiej. T. 4. Krak&#243;w, 1837. S. 92-94</ref>, потым археографамі А. Сакалоўскім і Ю. Шуйскім<ref>Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–14921384—1492. Krak&#243;w, 1876. S. 4-5, №  3</ref>. Лепшая публікацыя належыць У. Сямковічу і С. Кутшэбе<ref>Akta unji Polski z Litwą. 1385-17911385—1791. Kraków, 1932. S. 1-3, №  1</ref>. Копія XV ст. надрукавана М. Качэрскай<ref>Koczerska M. Autentyczność dokumentu unii krewskiej 1385 r. // Kwartalnik historyczny. R. 99. 1992. №  1. S. 59-80</ref>. Пераклады на беларускую мову друкаваліся тройчы<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, №  3. С. 7-10; Вiшнеўскi А. Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзен). Мн., 1998. С. 34-35; Акт Крэўскай уніі 1385  г. / Пер. з лац. А. Ліцкевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я. Мн., 2010. С. 424-425424—425. </ref>.
 
Пячаткі існавалі яшчэ ў XIX ст. - — іх прамалёўкі надрукаваў М. Вішнеўскі. Потым яны былі страчаны. У 1920-я гг. У. Сямковіч знайшоў пячатку Вітаўта ў Львове. У 1960  г. быў зроблены аналіз пергамена інфрачырвонымі і ультрафіялетавымі промнямі — нічога падазронага ў яго фізічных характарыстыках не выяўлена.
 
У 1970-я гг. літоўскі гісторык Ё. Дайнаўскас паспрабаваў даказаць, што Крэўскі акт — гэта фальсіфікацыя, зробленая палякамі на падставе хронікі Длугаша (фрагменту за 1385-1386 1385—1386 гг.), каб абгрунтаваць свае дамаганні на землі Літвы і Русі<ref>Dainauskas J. Kriavo akto autenti&#353;kumas // Liuanistikos instituto 1975 met&#371; suva&#382;iavimo darbai. Chicago, 1976. P. 51-71; Яго ж. Autentyczno&#347;&#263; aktu krewskiego // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 2. 1987. S. 125-144125—144; Яго ж. Lietuvos bei lietuvi&#371; krik&#353;tas ir 1387-ji metai. Chicago, 1991. С. 49-70</ref>. Аналагічны пункт гледжання адстойваў Я. Юхо. Ён лічыў, што абяцанні Ягайлы ў Крэўскім акце былі сфальсіфікаваныя польскімі феадаламі, каб абгрунтаваць «захопніцкія дамаганні на беларускія, украінскія і літоўскія землі»; гэтыя абяцанні ніколі не выконваліся, акрамя пункта аб каталіцкім хрышчэнні; Крэўскі акт хутчэй «нагадвае акт безагаварочнай капітуляцыі». Я. Юхо адзначаў, што на думку аб фальсіфікацыі тэкста наводзіць і той факт, што ў актах Востраўскага пагаднення 1392  г. і Віленска-Радамскай уніі 1401  г. няма ні слова аб абяцаннях Ягайлы<ref>Юхо. І. А.  Крэўская унія // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985, №  4. С. 22-23 (беларуская тэорыя аб фальсіфікаце); Яго ж. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 83-85; Юхо Я. А.  Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000. С. 144-145144—145.</ref>
 
Гіпотэза Ё. Дайнаўскаса не знайшла падтрымкі ў навуковай супольнасці ні ў Польшчы, ні ў Літве. Працамі М. Качэрскай, Л. Корчак, М. Космана, калектыва літоўскіх гісторыкаў на чале з Ю. Кяўпене даказана неабгрунтаванасць довадаў Ё. Дайнаўскаса<ref>Korczak L. O akcie krewskim raz jeszcze (na marginesie rozprawy Jonasa Dainauskasa) // Ma&#322;opolskie studia historyczne. R. 34. Z. 3 (134). 1991. S. 473-479473—479; Kosman M. Uk&#322;ad w Krewie - — po sze&#347;ciu wiekach // Wilno i kresy p&#243;&#322;nocno-wschodnie. Materia&#322;y II Mi&#281;dzynarodowej konferencji w Bia&#322;ymstoku. 14-17 IX 1994 r. w czterech tomach. T. 1. Historia i ludzkie losy. Bia&#322;ystok, 1996. S. 13-28; 1385 m. rugpj&#363;&#269;io 14 d. Kr&#279;vos aktas / Sudar&#279; J. Kiaupien&#279;; pareng&#279; R. &#268;apait&#279;, J. Kiaupien&#279;, S.C. Rowell, E. Rim&#353;a, E. Ul&#269;inaitė. Vilnius, 2002</ref>.
 
Аргументацыя Я. Юхо ў навуковай літаратуры падрабязна не разглядалася. У навукова-папулярным артыкуле яе паўтарыў С. Цярохін<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, №  3. С. 7-10</ref>. Ускосны адказ на пытанне, ці рэалізаваліся на практыцы абяцанні Крэўскага акта, утрымліваецца ў працы Я. Тэнгоўскага<ref>T&#281;gowski J. Wprowadzanie w &#380;ycie postanowie&#324; aktu krewskiego w latach 1385-13991385—1399 // Studia z dziej&#243;w pa&#324;stwa i prawa polskiego. T. 9. Cz. 1. Lublin-&#321;&#243;d&#378;, 2006. S. 77-91</ref>.
 
== "«Крэўскі перыяд"»: значэнне і перыядызацыя ==
 
Існуе вялізная навуковая літаратура, прысвечаная прававому значэнню тэрміна "«applicare"» і звязку Польшчы з ВКЛ пасля 1385  г. У польскай гістарыяграфіі найбольшае прызнанне атрымаў пункт гледжання, што ў выніку "«Крэўскай уніі"» Вялікае княства Літоўскае было далучана да Польскага каралеўства (Г. Лаўмянскі лічыў гэта інкарпарацыяй) і страціла цалкам альбо часткова свой дзяржаўны суверэнітэт. Большасць удзельных князёў ВКЛ на працягу перыяду з 1386 па 1393  гг. прынялі васальныя прысягі на вернасць каралю і каралеве Польшчы, іх нашчадкам і Кароне Польскай у цэлым. Сярод іх былі Вітаўт Кейстутавіч, Жыгімонт Кейстутавіч, Васіль Нарымонтавіч, Фёдар Любартавіч, Уладзімір Альгердавіч, Аляксандр Вігунт Альгердавіч, Дзмітрый Карыбут Альгердавіч, Скіргайла Альгердавіч. Апошні выконваў у ВКЛ функцыі намесніка Ягайлы з 1386 па 1392  гг. з абмежаванымі паўнамоцтвамі. Ягайла тытулаваўся ў якасці караля Польшчы, вярхоўнага князя літоўскага, дзедзіча (спадчыннага ўладальніка) Русі. У 1392  г. функцыі намесніка Ягайлы ў ВКЛ у выніку Востраўскага і Белзскага пагадненняў прыняў Вітаўт. Але ў 1398  г. ён узяў курс на поўны суверэнітэт ВКЛ ад Польшчы і пры заключэнні Салінскага дагавора з Тэўтонскім ордэнам баяры ВКЛ абвясцілі Вітаўта манархам. Паражэнне на рацэ Ворскле (1399) зноў увяло ВКЛ у арбіту палітычнай залежнасці ад Польшчы, вынікам чаго стала Радамска-Віленская унія 1401  г. Такім чынам, "«Крэўскі перыяд"» у гісторыі ВКЛ і Польшчы працягваўся з 1385 па 1398  гг.
 
У літоўскай і беларускай гістарыяграфіі (Я. Юхо) выказваліся думкі аб дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ ад Польшчы ў згаданы перыяд. Яны, аднак, прадстаўляюцца ідэалагічна ангажаванымі і ўступаюць у супярэчнасць з наяўным комплексам гістарычных крыніц.
 
Галоўнай праблемай і таямніцай у вывучэнні "«Крэўскай уніі"» з'яўляецца адсутнасць акта аб інкарпарацыі. Л. Корчак меркавала, што Крэўскі акт з'яўляўся прэлімінарным шлюбным кантрактам, пасля якога бакі павінны былі заключыць другі - — канчатковы акт, у якім бы агаворваліся фінансавыя пытанні і санкцыі за іх невыкананне. У крыніцах 1386  г. захаваліся згадкі аб тым, што ў лютым 1386  г. сапраўды быў заключаны нейкі "«кантракт"» паміж Ягайлам, польскімі магнатамі і каралевай Ядвігай. Змест гэтага дакумента невядомы: хутчэй за ўсё ў ім больш падрабязна паўтараліся абавязацельствы Крэўскага акта. Але гэта не быў акт аб інкарпарацыі.
{{зноскі}}