Камедулы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Камедулы''' — [[манах]]і каталіцкага манаскага ордэна пустэльнікаў. Вылучыліся з бенедыкцінцаў дзякуючы рэформам Рамуальда з Камальдолі ({{lang-la|Campus Malduli}}, каля Арэца ў [[Італія|Італіі]], [[1012]] г. або [[1023]] г.; адсюль назва). У [[1072]] г. папа [[Аляксандр II]] вызваліў камедулаў з-пад юрысдыкцыі біскупаў. Статут камедула засноўваўся на бенедыкцінскім, быў больш жорсткі і патрабаваў ад манахаў строгага пустэльнага жыцця, маўчання, шчырага посту, фізічнай працы, агульнай малітвы. Насілі габіты з белай воўны. Трымалі шматлікія шпіталі і аптэкі. 3 цягам часу падзяліліся на асобныя кангрэгацыі, у тым ліку з цэнтрамі ў Монтэ-Кароне ў [[Перуджа|Перуджы]] (Кангрэгацыя камедульскіх пустэльнікаў Монтэ-Кароны, {{lang-la|Congregatio Eremitarum Camaldulensium Montis Coronae}}, ECMC, ErCam) і ў Камальдолі (Камедульская кангрэгацыя ордэна св. Бенядзікта, {{lang-la|Congregatio Camaldulensis Ordinis Sancti Benedicti}}, OSBCam). У [[Польшча|ПольшчыкамедулыПольшчы]] камедулы з'явіліся ў пачатку [[XI стагоддзе|XI]] ст., стала аселі ў пачатку [[XVII стагоддзе|XVII]] ст. У [[ВКЛ]] у [[1662]] г. кляштар камедулаў заклаў [[Крыштоф Зыгмунт Пац|К. З. Пац]] у Пажаях каля Коўна (гл. [[Пажайскі кляштар камедулаў]]), у [[1667]] г. — кароль [[Ян II Казімір Ваза|Ян II Казімір]] на паўвостраве возера Вігры ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім павеце]]. У [[1685]] г. гэты кляштар атрымаў статут прыярата, да [[1699]] г. закладзены мураваны касцёл паводле праекта, відаць, П.Пуціні, у [[1800]] г. скасаваны прускімі ўладамі. Кляштары (пустэльні) камедулаў Рэчы Паспалітай падпарадкоўваліся ўладзе кляштара ў Монтэ-Кароне ў Італіі.
 
== Літаратура ==