Гедзімін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
Полацкім князем быў брат Гедзіміна [[Воін Полацкі|Воін]], а менскі князь [[Васіль Менскі|Васіль]] быў у васальнай залежнасці ад яго. З гэтага бачна, што пачатыя яшчэ пры [[Войшалк]]у стасункі ВКЛ з [[Полацкая зямля|Полацкай зямлёй]] не перапыняліся, а яшчэ больш узмамацніліся. Гэтыя князі ў [[1326]] годзе рабілі пасольства Гедзіміна ў Ноўгарадзе (Воін узначальваў яго), вынікам якога стала заключэнне міру з Ноўгарадам і аднаўленне міру з Лівоніяй. Сфера ўплыву Гедзіміна на Русі няўхільна пашыралася. З [[1327]] па [[1329]] год у Пскове пасля Давыда княжыў цвярскі князь [[Аляксандар Міхайлавіч Цвярскі|Аляксандр Міхайлавіч]], які абапіраўся на падтрымку Гедзіміна.
 
У [[1326]] Гедзімін накіраваў войска ў 1200 вершнікаў на чале з Давыдам Гарадзенскім, якое спустошыла зямлю варожага Польшчы [[Брандэнбургскае маркграфства|Брандэнбургскага маркграфства]]. А ў [[1328]] умяшаўся ў канфлікт паміж рыжскім магістратам і Лівонскім ордэнам, напэўна, спадзеючыся, што гэта прывядзе да ліквідацыі ордэна. Восенню [[1329]] ён на просьбу рыжанаў спустошыў уладанні ордэна, а вясной [[1330]] — ўладанні рыжскага арцыбіскупа. Аднак канфлікт скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем імі міру з ордэнам ([[30 сакавіка]] [[1330]] года), што прывяло да аднаўлення вайны паміж ВКЛ і крыжакамі. Сумесны напад прускай і лівонскай галін ордэна на Жамойць адбыўся ўжо ў сакавіку [[1330]] года. У адказ у верасні гэтага ж года Гедзімін паслаў войска на дапамогу польскаму каралю, які ажыццявіў напад на [[Старажытная Прусія|Прусію]]. У далейшым напады ордэнскіх рыцараў на ВКЛ сталі рэгулярнымі: яны адбываліся ў [[1332]], [[1333]] (да [[Полацак|Полацка]]), [[1334]] (да Полацка), [[1339]], [[1340]].
 
[[Выява:Lithuania Raudone Gediminas Oak.jpg|thumb|Дуб каля [[Баербург]]а ля якога па паданні загінуў Гедзімін]]