Скаловія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Скаловія''' (''Scalowia'', ''Schalowenу''<ref>Паводле [[Мікалай фон Ярошын|Мікалая фон Ярошына]]</ref>) — пруская зямля населеная племям [[скалвы|скалваў]] ці скаловаў (''Scalowite'').
 
Знаходзілася на ўсходзе [[Старажытная Прусія|Прусіі]], ляжала па абодвух берагах [[рака Нёман|р. Нёман]] у ніжнім яго цячэнні, у басейне р. Нёмана і [[Рака Прэгель|Прэгеля]] і па беразе [[Куршскі заліў|Куршскага заліва]]. На ўсходзе да Скаловіі адносіліся таксама землі ніжняга цячэння [[рака Юра|р. Юры]] да вусця [[рака Мітава|р. Мітавы]] і Нёмана. Цэнтрам Скаловіі, верагодна, была Раганіта (цяпер [[горад Неман|г. Неман]]<ref>Lowmianski H. Studja nad poczatkami spoleczenstwa i paristwa litewskiego. Wilno, 1931 — 1932. T. I—II., II. S. 22; Harmjanz H. Volkskunde und Siedlungsgeschichte Altpreussens. Berlin, 1942. S. 121; Powierski J. Skalowia // SSS. Wroclaw, 1975, T. 5, cz. 1. S.192—193., S.193</ref>).
 
Назва, верагодна, з'яўляецца азначэннем [[лес]]у, часам яе таксама выводзяць да назвы невядомай р. Скальве-Скальва або да {{lang-lt|skalauti}} — блукаць<ref>Wilinski K. Walki polsko-pruskie w X—ХIII w. Lodz, 1984. S. 182</ref>. Адзначаная таксама форма ''Scalwo''<ref>Pierson W. Altpreussische Namen-Kodex // Zeitschrift fur preussische Geschichte und Landeskunde. Jg. X. Berlin, 1873. S.714.</ref>. Гледзячы на археалагічныя матэрыялы, скалвы былі роднасныя [[куршы|куршам]] — і першыя, і другія пасля ўвайшлі ў склад [[літоўцы|літоўскай]] і [[латышы|латышскай]] народнасцяў<ref>Финно-угры и балты в эпоху Средневековья / Отв. ред. В. В. Седов. М., 1987. С.409; 419</ref>.