Лізавета Пятроўна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Асноўнымі прынцыпамі ўнутранай і знешняй палітыкі Лізавета абвясціла вяртанне да пятроўскіх ператварэнняў. Скасавала ўзніклыя пасля смерці бацькі дзяржаўныя інстытуты (Кабінет міністраў і інш.), аднавіла ролю [[Сенат, Расія|Сената]], калегій, Галоўнага магістрата. Адмяніла [[смяротная кара|смяротную кару]] ([[1756]]). Ліквідавала ўнутрыдзяржаўныя мытні. У [[1754]] стварыла Улажэнную камісію для выпрацоўкі новага збору законаў. Камісія распрацавала праекты рэформ, накіраваных на секулярызацыю царкоўных земляў, заканадаўчае афармленне дваранскіх прывілеяў і т. п. У цэлым унутраная палітыка Лізаветы Пятроўны адрознівалася стабільнасцю і нацэленасцю на рост аўтарытэту і мошчы дзяржаўнай улады. Па цэлым шэрагу прыкмет можна сказаць, што курс Лізаветы Пятроўны быў першым крокам да палітыкі асвечанага абсалютызму, осуществлявшейся затым пры [[Кацярына II, імператрыца расійская|Кацярыне II]].
 
Актыўнай была і знешняя палітыка Лізаветы. Падчас [[Руска-швецкая вайна 1741-1743|руска-швецкай вайны 1741—1743]] [[Расія]] атрымала значную частку [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. Спрабуючы супрацьстаяць узрослай моцы [[Каралеўства Прусія|Прусіі]], Лізавета адмовілася ад традыцыйных адносін з [[Францыя]]й і склала антыпрускі саюз з [[Аўстрыйская манархія|Аўстрыяй]]. [[Расійская імперыя|Расія]] пры Лізавеце паспяхова ўдзельнічала ў [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]]. Пасля ўзяцця [[Кенігсберг]]а Лізавета выдала ўказ аб далучэнні [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] да Расіі на правах яе правінцыі. Кульмінацыяй ваеннай славы Расіі пры Лізавеце стала ўзяцце [[Берлін]]а у [[1760]] годзе.
 
Імператрыца надавала вялікае значэнне развіццю рускай культуры, адукацыі, навукі. У [[1755]] па яе загаду быў адчынены першы ў краіне [[Маскоўскі дзяржаўны універсітэт|Маскоўскі універсітэт]]. Была заснавана Акадэмія мастацтваў, створаны выбітныя помнікі культуры ([[Царскае сяло|царскасельскі]] [[Екацярынінскі палац, Пушкін|Екацярынінскі палац]] і інш.). Аказвала падтрымку [[Міхаіл Васільевіч Ламаносаў|М. В. Ламаносаву]] і іншым прадстаўнікам рускай навукі і культуры. У апошні перыяд менш займалася пытаннямі дзяржаўнага кіравання, перадаручыўшы яго П. І. і [[Іван Іванавіч Шувалаў|І. І. Шувалавым]], М. І. і Р. І. Варанцовым і інш. У [[1744]] заключыла таемны [[марганатычны шлюб]] з [[Аляксей Рыгоравіч Разумоўскі|А. Г. Разумоўскім]], ад якога, па сведчаннях сучаснікаў, нарадзіла некалькіх дзяцей (пасля смерці Лізаветы Пятроўны з’явілася нямала самазванцаў, якія называлі сябе яе дзецьмі ад гэтага шлюбу. У іх ліку найболей вядомай фігурай стала так званая [[Князёўна Тараканова, самазванка|князёўна Тараканова]]).