Розніца паміж версіямі "Цукар"

23 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (афармленне)
др
У Беларусі [[XVII стагоддзе|XVII]] — [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. найбольш пашыранымі гатункамі былі «мелaса» — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны «канар» з [[Канарскія астравы|Канарскіх астравоў]] (самы дарагі) і «кандысброт» з Асманскай імперыі (ад г. Канды на в. [[Крыт]]) — грубакрышталізаваны, г.зв. «лядовы» (накшталт ледзянцоў). Нават большасць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. [[Аптэчка прыемная]]). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляванняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсертах ([[Драганты]]).
 
Вытворчасць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А.Марграфам і Фр. Ахардам у др. палове [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]]. У [[1801]] годзе пабудаваная першая доследна-прамысловая цукраварня ў [[Каралеўства Прусія|Прусіі]], праз год — у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], і затым імкліва па ўсёй [[Еўропа|Еўропе]], якая пад час [[напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войн]] зазнала дэфіцыт трысняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў [[1830]] годзе ў [[Моладава|Моладаве]] ([[Іванаўскі раён]]).
Да пачатку [[1860-я|1860-х]] гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў [[Парэчча|Парэччы]] ([[Пінскі раён]]) і ў [[Беліца|Беліцы]] пад [[Гомель|Гомлем]]. У другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ніводнай з іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасць у Беларусі створаная толькі пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — ў [[Гарадзея|Гарадзеі]], [[Жабінка|Жабінцы]], [[Скідаль|Скідалі]] і [[Слуцк]]у.
3 398

правак