Лука (евангеліст): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Выдаляем: rw:Mutagatifu Luka
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Па сведчанню Яўсевія, аўтара «Царкоўнай гісторыі», [[Еранім Стрыдонскі|Ераніма]] і іншых старажытных пісьменнікаў, Лука жыў у [[Антыёхія|Антыёхіі]] і па роду сваіх заняткаў быў урачом. Там ён пазнаёміўся з апосталам Паўлам, пасля чаго стаў яго адданым паслядоўнікам, паплечнікам і супрацоўнікам у справе распаўсюджання хрысціянства. Разам з Паўлам хадзіў у [[Іерусалім]] для раздачы міласціны галодным, суправаджаў яго ва ўсіх іншых падарожжах, у тым ліку і ў марскім падарожжы ў [[Рым]], у час якога адбылося так падрабязна і маляўніча апісанае ім караблекрушэнне.
 
Пасля пакутніцкай смерці Паўла ў Рыме Лука, па сцверджанню царкоўных гісторыкаў, усё сваё далейшае жыццё да 80-гадовага ўзросту прысвяціў місіянерскай дзейнасці, якая праходзіла ў [[Італія|Італіі]], [[Далмацыя|Далмацыі]], [[Македонія, зямля|Македоніі]], [[Грэцыя|Грэцыі]] і нават у [[Афрыка|Афрыцы]]. Паводле версіі, ён памёр уласнай смерцю, паводле другой, быў павешаны на [[Аліва|аліўкавым дрэве]] ў [[Ахайя|Ахайі]] ў Грэцыі. Паданнямі надзелены дарам жывапісца, лічыцца аўтарам іконы [[Багародзіца|багародзіцы]].
 
{{літ|1=|{{крыніцы/СкарынаТв|142—143}}|Від=Б}}