Венецыянская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Крыжовыя паходы забяспечылі Венецыянскай рэспубліцы каласальны прырост багацця і магутнасці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасць дазволілі венецыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасрэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Венецыя стварыла моцны флот і яе гандлёвыя факторыі размяшчаліся па ўсім [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'і]]. Венецыянскі дож [[Энрыка Дандала]] ў пач. 13 ст. з выгадай для Венецыі выкарыстаў крыжакоў Чацвёртага крыжовага паходу, накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў венецыянцаў, у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і венецыянскія маракі разграмілі важны венгерскі гандлёвы горад [[Задар]], а затым штурмам узялі [[Канстанцінопаль]], захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы [[Візантыя|Візантыі]]. Пры падзеле скоранай імперыі, венецыянцы атрымалі чвэрць яе тэрыторый і багаццяў, а таксама палову Канстанцінопаля. У валоданні венецыянцаў апынулася мноства грэчаскіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасціраліся ад Адрыятычнага да [[Чорнае мора|Чорнага мораў]], што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Еўропы з Азіяй. Тым не менш, Венецыя не змагла перашкодзіць падзенню [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]] ў [[1261]], пасля чаго візантыйскія імператары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам – асноўным супернікам Венецыі ў той перыяд.
 
З [[1256]] Венецыянская рэспубліка вяла з [[Генуэзская рэспубліка|Генуэзскай рэспублікай]] працяглую вайну з пераменным поспехам, аднак пасля 130-летняга змагання Венецыя здолела дамагчыся перамогі ў [[1381]]. Венецыянскія валоданні ў Еўропе працягвалі пашырацца. Да сяр. 15 ст., калі магутнасць Венецыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, яе тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Венецыю і найбліжэйшыя гарады ў Венецыянскай лагуне; кантынентальнай часткі, якая складалася з некалькіх абласцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала [[Істрыя|Істрыю]], [[Далмація|Далмацію]], часткова [[Албанія|Албанію]], [[Марэя|Марэю]] і [[Македонія, зямля|Македонію]], а таксама [[Кандыя|Кандыю]] (Крыт), [[Неграпонт]] (Эўбею) і іншыя астравы грэчаскага архіпелага. Нарэшце, удава апошняга кіпрскага караля [[Катарын Карнар|Катарына Карнара]] ў [[1489]] прадала Венецыянскай рэспубліцы востраў [[востраў Кіпр|Кіпр]]. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам, Венецыянская рэспубліка заставалася, тым не менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор'я да канца сярэднявечча.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Расіі]]