Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб'яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.
 
Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 – пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літаратурныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.
15.12.1986 група творчай інтэлігенцыі Беларусі (28 чал., у т.л. [[В. Быкаў]], [[Н. Гілевіч]], [[Р. Барадулін]]) накіравала на імя Генеральнага сакратара ЦК КПСС [[М. Гарбачоў|М. Гарбачова]] пісьмо з прапановамі па паляпшэнні становішча нацыянальнай мовы ў рэспубліцы. У чэрвені 1987 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі (134 чал.) накіравалі Гарбачову новы ліст пра сітуацыю з беларускай мовай і культурай. Пытанні нацыянальнага адраджэння набывалі палітычнае значэнне ў дзейнасці [[БНФ Адраджэньне|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] (БНФ), [[Таварыства беларускай мовы]] іншых арганізацый і аб'яднанняў.
 
Першай тэмайТэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 – пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літаратурныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.
Дзяржразлік (пераход прадпрыемстваў да самастойнага разліку затрат, прыбытку і аб'ёмаў прадукцыі) пачаў рэалізоўвацца з 1987 г. Але ва ўмовах штучна сфарміраваных цэн, не адпавядаўшых рэчаіснасці, гэта мерапрыемства не дало чаканага выніку. Адсутнічалі спецыялісты, здольныя эфектыўна выкарыстоўваць новыя магчымасці – менеджэры і маркетолагі. Іх у той час яшчэ нават не рыхтавалі. Акрамя дзяржразліку на прадпрыемствах для павышэння кантролю над якасцю прадукцыі ўводзілася дзяржаўная прыёмка (дзяржпрыёмка). Гэта мерапрыемства мела значны пазітыўны эфект, бо супрацоўнікі дзяржпрыёмкі не залежалі ад кіраўніцтва прадпрыемстваў.