Розніца паміж версіямі "Друцк"

38 байтаў дададзена ,  14 гадоў таму
др
лінк
др (+вёска)
др (лінк)
{{вызн|Друцк}} (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') — колішні горад на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Размяшчаўся на [[Рака Друць|р. Друць]]. Цяпер у тым жа месцы існуе [[вёска Друцк]].
 
Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцка існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.<ref>Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.</ref>. Паводле сведчання [[Друцкае Евангелле|Друцкага Евангелля]], у 1001 тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха заснаванне горада адносіцца да 1078.
 
У той час горад быў ва ўладанні князёў друцкіх, таму быў уцягнуты ў іх барацьбу з князямі мінскімі за полацкі сталец. Аднак, за час войнаў 11 ст. горад ані разу не быў узяты.<ref>(Мяснікоў 2001)</ref> У складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з 1101). У час адной з войнаў 12 ст. горад быў амаль цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду [[Род Друцкіх|роду Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга [[Друцкае княства|Друцкага княства]].